Агульныя звесткі

Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзенскага раёна ў 2025 годзе ажыццяўлялі 18 бібліятэк - філіялаў (з іх - 1 гарадская, 1 гарпасялковая і 16 сельскіх бібліятэк) і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела (бібліёбус).

За 2025 год паслугамі бібліятэк карысталася 9551 чытачоў, з якіх 4995 - дзеці. Кнігавыдача склала 140084 экз., з якіх 41015 - дзецям. Колькасць наведванняў склала 73400 разоў, з якіх 26608 – дзеці.

Насельніцтва 52 аддаленых населеных пунктаў абслугоўваў бібліебус. Яго паслугамі карысталіся 1315 чалавек, выдадзена 16625 экз. выданняў, наведванні склала 4411 разоў. За 2025 год бібліёбусам было зроблена 164 выезда па 15 маршрутах.
Бібліятэкамі-філіяламі надавалася ўвага абслугоўванню кнігай сталых людзей. За 2025 года паслугамі бібліятэк карысталася 1604 жыхароў сталага ўзросту. З іх 334 абслугоўваліся кнігай у хатніх умовах. На працягу года чытачам сталага ўзросту было выдадзена 45816 адзінак выданняў, з якіх 11418 дастаўлена на дом. Праведзена 118 масавых мерапрыемстваў з удзелам сталых людзей. Бібліятэчным абслугоўваннем было ахоплена 8 інвалідаў па зроку, ім было выдадзена 137 экз. выданняў.

Кніжны фонд бібліятэк - філіялаў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра” па стану на 01.01.2026 г. налічвае 255533 экз. выданняў.

За 2025 год паступіла 5688 экз. выданняў. У тым ліку 4304 экз. кніг, 1259 экз. часопісаў, 104 камплектаў газет, 10 электронных дакументаў, 5 выяўленчых дакументаў, 3 іншых дакументаў.