“Слова родная – вечнасці свет”

6 верасня ў Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася тэматычная гадзіна "Слова родная - вечнасці свет", прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку.

Дзеці азнаёміліся з кніжнай выставай, пазналі гісторыю заснавання друку і яго заснавальніка Францыска Скарыну. Азнаёміліся з навінкамі беларускай літаратуры.Таксама ўспомнілі беларускія народныя казкі, прыказкі і прымаўкі. Паслухалі ўрывак з кнігі Анатоля Клышкі "Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга".

No Comments Yet.

Leave a Reply