У Скідзельскай гарадской бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Нязломныя”, у форме прэзентацый кніг і газетных публікацый аб дасягненнях людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх твораў.
Бібліятэкар прэзентавала кнігу “Нязломны Аляксей Талай”. Які пазбавіўся рук і ног, падарваўшыся на міне, што выбухнула праз паўстагоддзя пасля Вялікай Айчыннай вайны. Аднак не скрыўся лёсу, стаў паралімпійскім чэмпіёнам па плаванню, бізнесменам, бацькам чацвярых дзяцей.
Школьнікі пазнаёміліся з кнігамі вядомага гродзенскага пісьменніка Віктар Кудлачова, які ў дзяцінстве цалкам страціў зрок, падарваўшыся на міне ў маі 1945 года.
З публікацый у прэcе ўвазе слухачоў былі прадстаўлены нарысы, апублікаваныя ў газеце “Перспектива” пра нязломных маладых скідзельцаў Паўла Панкратава і Надзею Сарнову.
Ноту лірыкі ўнёс актыўны чытач бібліятэкі Раман Мірзаян. Ён расказаў пра лёс свайго любімага беларускага паэта і журналіста Леаніда Рашкоўскага, што неспадзявана ў маладым узросце стаў інвалідам-калясачнікам.






