📚Удзельнікі чыталі “смачные” урыўкі пра традыцыйную беларускую ежу і застоллі з паэмы “Новая зямля”. У прыватнасці, пра штодзёную ежу ў частцы “За сталом” і спробу вынайсці новы рэцэпт у гумарыстычнай частцы “Дзядзька-кухар”, пра “мядовае” застолле ў “Падглядзе пчол” і багацце святочнай вячэры ў частцы “Каляды”.
🥞Пасля кожнага ўрыўка абмяркоўвалася згаданая ежа і ўспаміналіся забытыя рэцэпты, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
✨Разнастаілі мерыпрыемства кіраўнікі скідзельскіх школьных музеяў. Марына Аляксееўна Вабішчэвіч прэзентавала навагоднія паштоўкі з уласнай калекцыі і расказала шмат цікавага пра іх гісторыю. Алена Аляксееўна Кавальчук накрыла стол з каляднымі поснымі стравамі ды жытнімі сцяблінамі і правяла майстар-клас па народнай варажбе.
Напрыканцы “беларускай гастранамічнай экскурсіі” па старонках добрай кнігі бібліятэкар прачытала свой уласны верш “Дранікі”.





