У Квасоўскай сельскай бібліятэцы да Дня роднай мовы прайшоў бібліяграфічны агляд дзіцячых беларускіх пісьменнікаў "Вы яшчэ не чытаеце на беларускай мове, тады мы ідзем да вас!".
Мэта мерапрыемства заключалася ў тым, каб пазнаёміць чытачоў з творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, папулярызаваць іх творчасць і прышчапіць любоў да чытання на роднай мове.
У аглядзе былі прадстаўлены кнігі розных жанраў і аўтараў.
А для таго, каб больш даведацца пра родную мову, творы беларускіх аўтараў, чытачам Квасоўскай сельскай бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава "У гэтых кнігах Беларусь жыве", якая адлюстроўвае разнастайнасць літаратуры аб Беларусі. На выставе прадстаўлены творы беларускіх аўтараў, якія дазваляюць лепш даведацца пра родную мову і культуру краіны.