14 верасня ў рамках свята горада Скідзеля прайшоў кніжны фестываль “Кнігаград”, на якім работалі чатыры бібліятэчныя пляцоўкі. Чытаючы прыпынак з велабібліятэкай быў прысвечаны гістарычным мясцінам горада Скідзеля. Наведвальнікі даведаліся, які быў Скідзель раней і які прыгожы і сучасны зараз. У чытальнай зале пад адкрытым небам скідзельчанам і госцям горада прапанаваліся: лаўка казак, літаратурная рыбалка, выстава-інсталяцыя “Кніга і кукла”, кнігі аб горадзе Скідзеле, інфармацыйныя краязнаўчыя папкі “Скідзель:гістарычныя падзеі”, “Вуліцы Скідзеля расказваюць”, “Нашы ветэраны”, “Скідзельшчына літаратурная”. Многіх зацікавіла “Кніга памяці”, інфармацыя з якой была сабрана бібліятэкарамі Гродзенскага раёна. На пляцоўках ад СВК імя В.І.Крамко і СВК “Свіслач” бібліятэкарамі Квасоўскай і Свіслацкай сельскіх бібліятэк былі аформлены разгорнутыя выставы аб жыцці і дзейнасці сельскіх вытворчых кааператываў.
16.09.2019