Інфармацыйная гадзіна
“З вытокаў роднай мовы”
22.02.2023
Да Міжнароднага дня роднай мовы, 22 лютага ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна на тэму “З вытокаў роднай мовы”.
Пад час мерапрыемства рабяты пазнаёміліся з гісторыяй свята. У творчай часцы ў загадзя падрыхтаваных лістках прідумвалі прыметнікі, якія апісваюць беларускі народ і нашу мову, адказвалі на пытанні віктарыны “Асветнікі зямлі беларускай”, удзельнічалі ў конкурсе «Людзі. Падзеі. Факты» і адгадвалі шарады.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя зрабілі вынік, што наша беларуская мова – сакавітая, меладычная і пяшчотная, што яе трэба вывучаць і захоўваць. А для таго, каб больш даведацца пра родную мову і творы беларускіх аўтараў, бібліятэкарам была прапанавана тэматычная паліца «Беларуская кніга для вас».
28.02.23