Літаратурная гадзіна «Просто фантастика» прайшла ў Свіслацкай СБ 08.10.2021

8 кастрычніка ў Свіслацкай СБ тэмай літаратурнай гадзіны стала фантастыка - адзін з займальных жанраў у літаратуры. Мы даведаліся, што гэта за незвычайны жанр, якія кнігі і пісьменнікі-фантасты ёсць у гэтым кірунку. Каб было прасцей і цікавей пазнаёміцца ​​з гэтым жанрам, бібліятэкар выкарыстала прэзентацыю. Мы пазнаёміліся з творчасцю Ж. Верна, М. Твена, А.Р. Бяляева, П.У. Клушанцэва і іншых.

Для дзяцей была арганізавана кніжная выстава, дзе яны абралі сабе фантастыку па душы.

11.10.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply