Чытанне з захапленнем
«Свидание с природой: Джеральд Даррелл»
15.04.2021
«Мы получили в наследство
невыразимо прекрасный и
многообразный сад, но беда в том,
что мы никудышные садовники.»
Джэральд Даррэлл
Вучоны-заолаг Джэральд Даррэлл вядомы і як пісьменнік, аўтар кніг, у якіх любоў да жывёл, экзотыка далёкіх краін спалучаюцца з лёгкім стылем і гумарам. Менавіта 15 красавіка ў Дзень экалагічных ведаў у Свіслацкай сельскай бібліятэцы гучала менавіта яго імя.
З хлопцамі мы разабралі гісторыю жыцця Даррэлла, даведаліся, што галоўным яго гонарам з'яўляецца заапарк на востраве Джэрсі, і вядома, адправіліся ў падарожжа па дзіўным свеце даррэллаўскіх кніг.
Мы прачыталі урыўкі з некаторых кніг Джэральда Даррэла, такіх як «Животные-изобретатели»,«Войны у животных», «Животные-архитекторы»,«Животные родители». Гэтыя і многія іншыя апавяданні ўвайшлі ў самую папулярную ў нас у краіне кнігу «Мясной рулет».
Я спадзяюся, што выклікала цікавасць да асобы вялікага заолага і яго твораў, прымусіла задумацца аб жывёльным свеце і аб адносінах да яго.
«Охраняйте природу!
Она не имеет ни кулака, ни зуба, чтобы защищаться от недругов!
Ее сокровища вверены нашей совести, справедливости, уму и благородству»
Л. Леонов
19.04.2021