22.02.23 Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Абухаўскай бібліятэцы быў падрыхтаваны ўрок роднай мовы “Куфар мілагучных слоў па-беларуску”

22 лютага Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Абухаўскай бібліятэцы быў падрыхтаваны ўрок роднай мовы " Куфар мілагучных слоў па- беларуску ". Бібліятэкар ў атмасферы добразычлівасці павяла размову пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пазнаеміла хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурным багаццем беларускай мовы. Удзельнікі мерапрыемства наведалі станцыі "Прыказкі і прымаўкі","Загадкі ", "Прыкметы ", "Казкі", " Скарагаворкі". Яны складвалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі і казкі, расказвалі аб прыкметах на беларускай мове. Мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна. Кожны прысутны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа.

28.02.23

No Comments Yet.

Leave a Reply