21.02.2023 у Свіслацкай СБ была арганізована кніжная выстава да Дня роднай мовы “Беларуская кніга для вас”

Кніжная выстава
да Дня роднай мовы
“Беларуская кніга для вас”
21.02.2023

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі.
Наша родная мова – беларуская. Яна для нас найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая, ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў зале Свіслацкай сельскай бібліятэкі дзейнічае выстава “Беларуская кніга для вас”, на якой прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў, мастацкая літаратура, гістарычныя даведнікі і літаратура для дзяцей на беларускай мове.
Кожны наведвальнік можа пазнаёміцца з гісторыяй беларускай літаратуры і сучаснымі творамі пісьменнікаў і паэтаў нашай краіны.
Запрашаю наведаць нашу выставу і выбраць сабе творы па душы.

22.02.23

No Comments Yet.

Leave a Reply