Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва “Акадэмік з вёскі Лаша” – мабільная выстава, прысвечаная памяці знакамітага земляка Я. Ф. Карскага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы 21.02.2023
Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Беларуская мова - самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЕСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.“Акадэмік з вёскі Лаша” – пад такой назвай супрацоўнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва арганізавана мабільная выстава ў в. Лаша Гродзенскага раёна ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы і прысвечаная памяці знакамітага земляка, заснавальніка навукі аб беларускай мове Я. Ф. Карскага. На выставе былі асветлены факты з яго біяграфіі, грамадскай дзейнасці. Увазе чытачоў была прадстаўлена інфармацыя аб яго навуковых працах, якія ўнеслі бясцэнны ўклад у станаўленне беларускай мовы як самастойнай, якая валодае ўнікальнасцю і непаўторнасцю.
02.03.23