Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва
“Мы единое целое” – выстава-дасье да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
03.04.2023
Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.
Шлях аб'яднання, які рэалізуецца Расіяй і Беларуссю больш за чвэрць стагоддзя, абумоўлены гістарычным выбарам нашых народаў, у аснове якога ляжаць шматвяковыя традыцыі дружбы, цесныя культурныя і духоўныя сувязі. Супрацоўнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва да гэтай падзеі была падрыхтавана выстава-дасье пад назвай "Мы адзінае цэлае". Чытачы ўзгадалі старонкі гісторыі, даведаліся аб выніках сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі, аб дасягненнях у многіх галінах дзвюх краін.