25 чэрвеня для бібліятэк Гродзенскага раёна адбыўся дзень абмену вопытам "Дзелімся вопытам: бібліятэка – прастора для чытача”
Работнікі інфармацыйна- бібліятэчнага аддзела абмеркавалі з бібліятэкарамі сучасны падыход да арганізацыі бібліятэчнай прасторы на прыкладзе іншых бібліятэк раёна. Абмеркавалі, што стварыць вядомы і прывабны вобраз бібліятэкі, які адлюстроўвае яе каштоўнасць і прыцягвае наведвальнікаў - адна із галоўных задач.
Праслухали даклад "Новыя падыходы да арганізацыі кніжных выстаў і тэматычных паліц". Якія віды выстаў бываюць? Як правільна іх аформіць? Дзе знайсці ідэі? Гэтыя пытанні разглядзелі падчас гутаркі.
У завяршэнне гаварылі па тэме работа са СМІ. У сучасны момант гэта важны інструмент для бібліятэкі, які дазваляе прыцягваць новых наведвальнікаў, інфармаваць насельніцтва аб мерапрыемствах.
Сваім вопытам работы са СМІ і вядзеннем сацыяльных сетак падляліліся бібліятэкары Скідельскай гарадской бібліятэкі сямейнага чытання і Азёрскай сельскай бібліятэкі.