У Скідзельскай гарадской бібліятэцы адбыліся экскурсіі з нагоды Дня бібліятэк Беларусі
У Скідзельскай гарадской бібліятэцы адбыліся экскурсіі з нагоды Дня бібліятэк Беларусі📖 У першай палове дня сюды завіталі трэцякласнікі. 📖Падчас экскурсіі бліятэкар звярнула ўвагу на тое, што на паліцах стаяць кнігі ў парадку алфавіта. Што б гэта значыла і навошта? Адказы былі розныя: для прыгажосці, каб арыентавацца і не заблудзіцца. А калі даведаліся, што літары ў бібліятэцы адпавядаюць першым літарам прозвішчаў пісьменнікаў, то дзеці з вялікім задавальненнем гучна прачыталі іх на вокладках кніг. ✍🏼Пасля чаго бібліятэкар Тамара Мазур прызналася ў аўтарстве кніжкі "Алфавітныя прыпынкі дзяўчынкі Літарынкі" і раздала дзяцям яе рукапісныя старонкі, што сталі дапаможнікам у правядзенні ўрока беларускай мовы. 🤓У другой палове дня адбылося прысвячэнне ў чытачы першакласнікаў з групы падоўжанага дня. 📚Дзеці навучыліся добра арыентавацца ў бібліятэцы, з цікавасцю разглядалі выставу фотаздымкаў бібліятэчных мерапрыемстваў, а таксама вызначалі, якім рэчам найбольш гадоў у антыкварным "Куточку пісьменніка"🪶.