15 верасня Дню бібліятэк быў прысвечаны святочны круіз “Людзі ў кніжных паліц”. У круізе прынялі ўдзел ветэраны бібліятэчнай справы і працуючыя бібліятэкары, стаж якіх ў бібліятэчнай дзейнасці складае ад 25 год і больш. Мэтай свята было – ушанаванне тых бібліятэкарэй, якія прыйшлі на працу ў бібліятэкі Гродзенскага раёна 25 год, 35 год, 40 год назад маладымі спецыялістамі пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума і Мінскага інстытута культуры (бібліятэчнага факультэта) засталіся і зараз яшчэ працуюць на бібліятэчнай ніве раёна. Дзень бібліятэк праходзіў на базе Адэльскай сельскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства і турызма. Для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія “Адэльск – край ветракоў”, наведалі музей Скрамблевіча М.А., народнага майстра музычных інструментаў з дрэва. У рамках круіза адбылося выяздное пасяджэнне прафесійнага аматарскага аб’яднання “Сустрэча” на тэму “Многія годы ў Гродзенскай РЦБС”. За гутаркай бібліятэкары параноўвалі дні работы ў бібліятэках 25 – 40 гадоў таму і сучасныя ўмовы працы. З аформленага плаката рэтра фотаздымкаў, успомнілі якімі ўсе былі.
Да Дня Бібліятэк
12 верасня бібліятэкар Свіслацкай сельскай бібліятэкі запрасіла чытачоў на бібліяурок “Знаёмства з бібліятэкай”. Дзеці пазнаёміліся з каталогам бібліятэкі, даведаліся, што такое электронный каталог, пагарталі новую перыёдыку.
13 верасня ў Квасоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў экскурс ў прафесію “Бібліятэчная мазаіка”. Юныя чытачы атрымалі інфармацыю аб прафесіі бібліятэкара, даведаліся, хто з знакамітых людзей працаваў бібліятэкарам.
14 верасня Жытамлянская сельская бібліятэка запрасіла чытачоў адзначыць День бібліятэк бібліятэчным падарожжам па кніжнаму фонду “Библиотека – это место, где всё интересно”. Чытачы пазнаёміліся з галіновым фондам бібліятэкі, даведаліся, што шмат цікавага і карыснага можна знайсці ў кніжках, а не ў Інтэрнэце.
14 верасня у Гожской СБ прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Сваёй прафесіяй ганаруся".Бібліятэкі – гэта крыніца духоўнасці і ведаў, сховішча культурнай спадчыны краіны. Сёння бібліятэкі займаюцца не толькі зборам і захоўваннем друкаваных і электронных выданняў, але і самі ствараюць інфармацыйныя рэсурсы. Гэта інфармацыйныя, адукацыйныя і культурныя цэнтры. Бібліятэкі аказваюць садзейнічанне ў распаўсюджванні ведаў, захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны, адраджэнні нацыянальнай культуры.