На пярэданні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў гэтым годдзе ў старажытным горадзе Слонім Гродзенскай вобласці бібліятэкі Гродзенскага раёна атрымаюць новыя і прыгожыя кнігі для юных чытачоў, каб пабавіць свой вольны час і даведацца шмат цікавага. Спяшайцеся прачытаць, калі ласка!
Прадстаўляем вашай увазе " Знаёмыя незнаёмцы: сакрэты літар".Аўтар тэксту і ўкладальнік С.В.Зелянко. Кніга уваходзіць у серыю “Таямніцы беларускай мовы”.
З гэтага цудоўнага выдання юныя аматары даведаюцца аб гісторыі літар, дазнаюцца пра іх важнае значэнне ў беларускай мове.