9 лістапада супрацоўнікамі інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела, Жытамлянскай сельскай і Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэк у рамках свята млынароў, першага фестывалю ручніка “Мелодыя ручніка” прадставілі бібліятэчны падворак “Фальклор на літаратурных старонках”. На падворку прэзентаваліся кнігі з серый “Энцыклапедыя народнага майстра”, “Энцыклапедыя дзіцячай літаратуры”. “Бабулін куфар” – вялікі кошык, які ў даўнія гады выкарыстоўваўся ў бедных людзей, як куфар знаёміў гасцей падворка з “пасагам для нявесты”. У “бабуліным куфру” былі прадстаўлены вышыванкі: вялікі абрус, сурфэткі, навалачкі, тканыя і вышытыя ручнікі. Наведвальнікі падворка пазнаёміліся з галерэяй вышываных карцін Размысла Л.М., бібліятэкара Жытамлянскай СБ і атрымалі майстар-клас па вышаўцы ад Ліліі Мікалаеўны. Сярод дзіцячых чытачоў бібліятэк-філіялаў Гродзенскага раёна вялікім поспехам карыстаюцца кнігі з серыі “Энцыклапедыя дзіцячай літаратуры” і маленькая чытачка Путрышкаўскай СБ Гулеўская Вераніка прачытала верш “Матулін ручнік”.