Навінкі да юбілею Уладзіміра Караткевіча
Караткевіч, У.С. Старая казка: казкі/ Уладзімір Караткевіч; маст. Лізавета Пастушэнка. – Мінск: Народная асвета, 2020. – 56 с.: іл.
У зборніку твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча сабраны казкі, якія напісаны ў розныя гады яго жыцця. Яны павучальныя, упрыгожаны мяккімі лірычнымі адступленнямі і добрым вясёлым гумарам. У сюжэтах казак аўтар узносіць мудрасут старэйшых і павагу да іх, асуджае несправядлівасць і прадузятасць.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Караткевіч, У.С. Лебядзіны скіт: казкі/ Уладзімір Караткевіч; маст. Мікола Купава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2020. – 110 с.: іл.
Непаўторная мова, дасканальны стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, - усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых.
Малыя з цікавасцю прачытаюць творы “Жабкі і Чарапаха”, “Верабей, сава і птушыны суд”, “Вясна ўвосень”, “Надзвычайная котка”. Падлеткам адрасаваны шчымлівыя патрыятычныя “Лебядзіны скіт”, “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў”, “Касцёл з каменьчыкамі”, лірычная “Вужыная каралева”. А чытач дарослы і спрактыкаваны, можа, адрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча – геніяльнага пісьменніка-казачніка.
27.11.2020