Культаралагічная віктарына “Вандроўка па родным краі”

Культаралагічная віктарына

"Вандроўка па родным краі"

23.01.2021

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў.

 

Родная мова, цудоўная мова !!!

Ты нашых думак уток і аснова

Матчын дарунак да самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка...

Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася  б віктарына "Вандроўка па родным краі". Віктарына ў нашай бібліятэцы ўтрымоўвала розныя заданні, нейкія былі прысвечаны роднай мове, іншым традыцыям, гісторыі і культуры нашай краіны.

Каб дапамагчы ўдзельнікам віктарыны, бібліятэкар дала ім кніжкі-падказкі. Гэта гадзіна прайшла на роднай мове, што аказалася для некаторых удзельнікаў сюрпрызам, але ні ў каго не ўзнікла складанасцяў.

26.01.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply