Кніжна-ілюстрацыйная выстава
«Вот и моя деревенька крестьяночка»
аформлена ў Свіслацкай СБ
На маляўнічых берагах ракі Свіслач ляжала вёска з аднайменнай назвай. 18 мая ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы стартавала кніжна-ілюстрацыйная выстава «Вот и моя деревенька крестьяночка», прысвечаная аграгарадку. Выстава складалася з 2 частак: у першай можна было паглядзець на кадры знятыя ў Свіслачы яе жыхарамі, гэта займальныя здымкі палёў, дамоў і проста мясцовай прыроды. Другая частка была больш інфармацыйнай, там размяшчаліся кнігі пра Свіслач, часопісы, у якіх сабрана гісторыя аграгарадка, выразкі з газет і іншае.
Пасля таго, як чытачы палюбаваліся прыгажосцямі аграгарадка на фотавыставе, бібліятэкар правяла інфарм-дасье аб вёсцы ў другой частцы экспазіцыі. Аповяд пра гісторыю стварэння і развіцця бібліятэкар пацвярджала тымі самымі выразкамі з газет і часопісаў.
21.05.2021