Квэст-гульня “Адкуль бярэцца назва?”

Квэст-гульня

"Адкуль бярэцца назва?"

06.02.2021

 

6 лютага на пляцоўцы каля бібліятэкі прайшла квэст-гульня «Адкуль бярэцца назва?». Нягледзячы на марозік, на вуліцы сабралося шмат жадаючых пагуляць.

Дарослыя і дзеці гулялі ў зімовыя гульні, адгадвалі загадкі, праходзілі выпрабаванні і ўсё для таго, каб даведацца, адкуль усё ж такі бярэцца назва.

Дзякуючы актыўным гульням ніхто не замёрз, але затое госці мерапрыемства атрымалі шмат прыемных эмоцый і карысных ведаў. І вядома ж, нас сагравала цяпло сяброўскай атмасферы і весялосці.

No Comments Yet.

Leave a Reply