4 верасня ў Скідзельскай гарадской бібліятэцы адбылася гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаная Тыдню беларускага пісьменства. Удзельнікі гульні падбіралі да малюнкаў беларускія назвы, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, з дапамогай сканворда ўспомнілі назвы беларускіх месяцаў. Усім было цікава і весела. У падарунак юныя знаўцы атрымалі размалёўкі на беларускай мове.
05.09.2019