Бібліятэкары Гродзенскага раёна дораць сваім наведвальнікам навагодні настрой!


З пачатку святочнага снежня бібліятэкары Гродзенскага раёна падрыхтавалі святочны настрой для сваіх наведвальнікаў.
Пры ўваходзе ў бібліятэку чытачоў сустракаюць галоўныя героі зімовага свята-Дзед Мароз са Снягуркай, а стэлажы зайгралі белымі сняжынкамі.
Незвычайна падышла да ўпрыгожвання бібліятэкар Індурскай СБ, Пасюк Ірына Леанідаўна, у яе ў бібліятэцы інсталяцыя ў выглядзе елкі падвешаная пад столь, побач з кафедрай бібліятэкар размясціла калядную батлейку. Адметнай рысай Індурскай бібліятэцы – стала вялікая колькасць разнастайных елак.




“Фішка” Квасоўскай бібліятэкі сталі яркія, вялікія ілюстрацыі расклеяныя на вокнах. Дзіцячы фонд бібліятэкар, Судак Святлана Антонаўна аформіла любімымі савецкімі навагоднімі персанажамі, а на першых стэлажах пры ўваходзе ў бібліятэку размясціліся «феерверкі», а побач з кафедрай ужо па традыцыі размясцілася прыбраная ёлка з поштай для Дзеда Мароза.



Сагрэцца ў зімовыя маразы прапануе ў сябе ў Азёрскай сельскай бібліятэцы Васілевіч Інэса Юр'еўна. Пры ўваходзе ў бібліятэку наведвальнікаў сустракае камін, у якім замест агню размясціліся аранжава-чырвоныя агеньчыкі. А побач з камінам, ёсць зручнае крэсла на якім бібліятэкар прапануе пасядзець і адпачыць ад дзённай мітусні. А вялікая ёлка надала бібліятэцы больш утульнасці і душэўнага спакою.


На незвычайную ёлку з кніг прапануюць паглядзець загадчык бібліятэкі Ганчыц Святлана Антонаўна і бібліятэкар Гядройць Аліна Іванаўна. Таксама ў Сапоцкінскай горпасялковай бібліятэцы можна паглядзець і сфатаграфавацца з каляднай ілюмінацыяй.



Варта адзначыць, што ва ўсіх бібліятэках Гродзенскага раёна стаіць галоўны сімвал свята – яркая ёлка. Але навагодняя атмасфера пануе не толькі ў самой бібліятэцы, яна валадарыць таксама за яе дзвярыма, бо бібліятэкары на вокнах наклеялі розныя маляўнічыя ілюстрацыі да Новага года.

07.12.22

No Comments Yet.

Leave a Reply