Бібліятэкі Гродзенскага раёна
Абласны семінар “Публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны: вучымся працаваць па-новаму”
01.06.2022
1 чэрвеня прайшоў абласны семінар “Публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны: вучымся працаваць па-новаму”, на якім сабраліся сельскія бібліятэкары Гродзенскай вобласці. На першым этапе семінара ўдзельнікі праслухалі даклады супрацоўнікаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, бібліятэкара Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” і бібліятэкара Азёрскай сельскай бібліятэкі ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.
Наступнае месца, якое наведалі ўдзельнікі - Квасоўская сельская бібліятэка. Тут іх прывітальным словам сустрэла Кузьма Таццяна Мікалаеўна, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама і Гарбачык Святлана Аляксандраўна, намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце ДУК "Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр". Бібліятэкар Квасоўскай бібліятэкі Судак Святлана Антонаўна расказала пра ўдзел і падрыхтоўку ў Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, у якім яна заняла 2 месца. Знаёміла з базай дадзеных “Гартаючы старонкі гісторыі Квасоўкі”, а тэмай размовы з удзельнікамі семінару была “WEB-гісторыя населеных пунктаў як від краязнаўчай дзейнасці сучаснай бібліятэкі”. Удзельнікі адзначылі не толькі яе глабальную і аб'ёмную работу, але і яе цікавае і яркае афармленне.
Далей удзельнікаў семінара сустракала бібліятэкар Індурскай сельскай бібліятэкі. Пасюк Ірына Леанідаўна расказала пра свой нестандартны падыход да папулярызацыі чытання сярод жыхароў сельскай мясцовасці. Для ўдзельнікаў яна таксама паказала і правяла для акцыі і віктарыны, якія яна праводзіць са сваімі наведвальнікамі бібліятэкі. Але на гэтым Ірына Леанідаўна не спынілася і правяла займальную экскурсію з музейнай экспазіцыяй “Лялька ў карагодзе жыцця”. Бібліятэкар пры бяседзе аб гандлі падрыхтавала стол з таварамі, якія былі ў продажы ў агарагародку ў раннія часы и пачаставала ўдзельникаў рознымі відамі ежы.
Наступны прыпынак удзельнікаў быў аграгарадок Адэльск. Тут сустрэла іх бібліятэкар Адэльскай сельскай бібліятэкі і расказала пра ролю сельскай бібліятэкі ў захаванні і папулярызацыі рэгіянальных традыцый. Сідлярэвіч Станіслава Зянонаўна пасля бяседы ў самой бібліятэцы запрасіла на экскурсію па аграгарадку, яны наведалі помнік Святому Антонію Падуанскаму, Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама запрасіла ў музей М.А. Скраблевіча.
Сустрэча скончылася за сталом у бібліятэцы Адэльска. Усе ўдзельнікі падзяліліся сваімі пачуццямі пасля насычанага дня, адзначылі таксама душэўнасць бібліятэкараў Гродзенскага раёна і іх рознабаковы падыход да працы. Ніхто з удзельнікаў семінара не застаўся без памятных прызоў і найкаштоўнейшага набытага вопыту ад бібліятэкараў Гродзенскага раёна.
03.05.2022