1 студзеня 1945 года - на базе Капцёўскай хаты-чытальні ўтворана Гродзенская цэнтральная раённая бібліятэка. Штат бібліятэкі складаўся з аднаго чалавека.
Першым загадчыкам была Усцінава Ганна Міхайлаўна. Кніжны фонд складаў 653 экз.
У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзіла 7 сельскіх Саветаў.
Чэрвень 1946 года - фонд бібліятэкі налічваў каля 1500 экз. адзінак друкаваных выданняў. Паслугамі бібліятэкі карысталася 135 чытачоў. Пры бібліятэцы адкрыта чытальная зала і ў штат уведзена адзінка бібліятэкара.
1947 год - кніжны фонд раённай бібліятэкі налічваў 4 тыс. экз. Абслугоўвала бібліятэка 352 чытача. Наведвальнасць складала 8-9 разоў. Кнігавыдача - 9300 экз. Ад бібліятэкі працавала 6 перасовак.
1960 год - раённая бібліятэка пераязджае ў вёску Ласосна і размяшчаецца на базе сельскай бібліятэкі.
1964 год - абанемент раённай бібліятэкі пераводзіцца ў вёску Капліца.
Красавік 1969 года - раённая бібліятэка пераводзіцца ў горад Гродна. Размясцілася па адрасе: вул. Акадэмічная, 15, займала два пакоі. У гэтым памяшканні раённая бібліятэка служыла сваім чытачам на працягу дваццаці трох гадоў.
Штогод яе паслугамі карысталася больш за 2 тыс. чытачоў. Ад раённай бібліятэкі на прадпрыемствах раёна, у аддаленых населеных пунктах працавала 15 перасовак.
Снежань 1978 года - у Гродзенскім раёне завяршылася цэнтралізацыя бібліятэк. Раённай бібліятэцы быў нададзены статус цэнтральнай. У Гродзенскую РЦБС увайшло 86 бібліятэк. З іх: цэнтральная раённая, дзіцячая раённая, Скідзельская гарадская, Сапоцкінская гарпасялковая, 2 дзіцячыя горада Скідзеля, Парэцкая і Сапоцкінская дзіцячыя і 78 сельскіх бібліятэк.
Штат цэнтральнай раённай бібліятэкі налічваў 15 чалавек. З іх 5 з вышэйшай і 10 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Кніжны фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі на 01.01.1979 г. складаў 22,8 тыс. экз. Паслугамі бібліятэкі карысталася звыш 2 тыс. чытачоў.
На працягу года бібліятэкай праводзілася больш чым 50 масавых мерапрыемстваў.
Цэнтральная раённая бібліятэка ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва бібліятэкамі-філіяламі, каардынуе іх даведачна-бібліяграфічную, інфармацыйную і краязнаўчую работу, праводзіць семінары, школы вучобы, практыкумы для маладых спецыялістаў, а таксама прэм’еры кніг, гадзіны карысных парад, вусныя часопісы, дыспуты. Пры бібліятэцы працуе літаратурна-прапагандысцкая група “Час і мы”.
1990 год - 25 лепшых супрацоўнікаў РЦБС былі ўзнагароджаны медалём “Ветэран працы”, сярод якіх была і загадчыца аддзела камплектавання Свякло Валянціна Уладзіміраўна.
1991 год - за заслугі ў галіне культуры і шматгадовую плённую працу значком Міністэрства культуры СССР “За отличную работу” узнагароджаны: загадчыца перасоўным фондам Гулеўская Тэрэза Іосіфаўна і загадчыца аддзела камплектавання Свякло Валянціна Уладзіміраўна.
Студзень 1992 года - у штат цэнтральнай раённай бібліятэкі ўводзіцца адзінка бібліёграфа.
Студзень 1992 года - цэнтральная раённая бібліятэка пераводзіцца ў будынак райвыканкама па вуліцы Горкага, 51. Абанемент размясціўся на першым паверсе ў двух пакоях, чытальная зала – у былым пакоі бібліятэкі райкама партыі на чацвёртым паверсе. На гэтым жа паверсе былі размешчаны дырэкцыя, метадычны аддзел і аддзел кнігасховішча. З-за адсутнасці памяшкання аддзел камплектавання застаўся на старым месцы. Агульная плошча раённай цэнтральнай бібліятэкі склала 688,8 м2. Чытальная зала была абсталявана сучаснай мэбляй, актуальнай нагляднасцю, мела 35 пасадачных месцаў. Паслугамі бібліятэкі карысталася больш за 1,5 тыс. чытачоў, фонд налічваў больш чым 32 тыс. адзінак экз. У штаце цэнтральнай раённай бібліятэкі працавала 13 супрацоўнікаў, 8 з якіх мелі вышэйшую, 3 – сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Ліпень 1995 года - бібліятэка арандуе памяшканне ў будынку «Гроднопищепрома» на праспекце Касманаўтаў, 60.
1996 год - створана прафесійная гасцёўня “Сустрэча”.
2000 год - пры цэнтральнай раённай бібліятэцы створаны цэнтр прававой інфармацыі, набыта база дадзеных “Аналітыка”, пачалася работа па стварэнню электроннага каталога.
2008 год - у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ўстаноўлены праграмы “Рэгістрацыя чытачоў” і “Абслугоўванне чытачоў”.
2009 год - пачала работу літаратурна-музычная гасцёўня “Цяпло душэўных сустрэч”, якая аб’яднала жанчын пажылога ўзросту.
2009 год - пераможца абласнога конкурсу "Установа культуры года" - дыплом 2-ой ступені.
2010 год - для абслугоўвання кнігай насельніцтва аддаленых населеных пунктаў набыты бібліёбус.
2011 год - пераможца абласнога конкурсу "Чытаем беларускую кнігу" - дыплом 3-й ступені.
2012 год - пераможца рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" у намінацыі "За пошукавую і даследчую працу" - дыплом 1-й ступені.
2012 год - пераможца абласнога конкурсу "Установа культуры года" - дыплом 3-й ступені.
2013 год - падрыхтаваны 2 працы на рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" у намінацыях: "За пошукавую і даследчую працу" Жытамлянскай сельскай бібліятэцы - дыплом 2-ой ступені і "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем" Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэцы заахвочвальная прэмія.
2014 год - падрыхтавана праца на рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" у намінацыі "За падтрымку і развіццё чытання" Скідзельскай гарадской бібліятэцы сямейнага чытання - заахвочвальная прэмія.
2015 год – з 3 сакавіка 2015 года створана дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, структурным падраздзяленнем якога з’яўляецца інфармацыйна-бібліятэчны аддзел.