Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзенскага раёна ў 2024 годзе ажыццяўлялі 18 бібліятэк - філіялаў (з іх - 2 гарадскія, 1 гарпасялковая і 15 сельскіх бібліятэк) і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела (бібліёбус).
Планавыя кантрольныя паказчыкі (кнігавыдача, наведванні, чытачы) за 2024 год бібліятэкамі-філіялам выкананы. У 2024 годдзе паслугамі бібліятэк карысталася 10036 чытачоў (план 10000) з якіх 5282 - дзеці. Кнігавыдача склала 158153 экз. (план 155000), з якіх 447488 экз. - дзецям. Колькасць наведванняў склала 77904 разоў (план 69480), з якіх 29797 – дзеці. Віртуальныя наведванні – 10550.
Якасныя паказчыкі за 2024 год: чытальнасць – 15,8, абарачальнасць – 0,6, кнігазабяспечанасць – 26,3, наведвальнасць – 6,7.
Насельніцтва 53 аддаленых населеных пунктаў абслугоўваў бібліёбус. Яго паслугамі карысталіся 1228 чалавек, выдадзена 20030 экз. выданняў, наведванні склалі 4402 разоў. За 2024 год бібліёбусам было зроблена 160 выездаў па 14 маршрутах.
Бібліятэкамі-філіяламі надавалася ўвага абслугоўванню кнігай пажылых людзей. За 2024 год паслугамі бібліятэк карысталася 16223 жыхароў пажылога ўзросту. З іх 345 абслугоўваліся кнігай у хатніх умовах. На працягу года чытачам пажылога ўзросту было выдадзена 49924 адзінак выданняў, з якіх 12741 дастаўлена на дом. Бібліятэчным абслугоўваннем было ахоплена 11 інвалідаў па зроку.
100% бібліятэк камп’ютэрызаваны, падключаны да сеткі Інтэрнэт і маюць электронную пошту. Камп’ютэрны парк налічвае 34 машыны.
Інфармацыйна-бібліятэчны аддзел мае свой уласны WEB-сайт. У аддзеле ўсталявана аўтаматызаваная бібліятэчная сістэма ALIS-WEB, якая забяспечвае камплектаванне фондаў, апрацоўку дакументаў, стварэнне і функцыянаванне электроннага каталога ў нацыянальным фармаце BELMARC. Скідзельская ГБ СЧ і Скідзельская ГБ з 2019 года вядуць абслугоўванне чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме.