Маршруты библиобуса
Бібліёбус у Гродзенскім раёне пачаў працаваць з 2011 года. Нягледзячы на бурнае развіццё інфармацыйных тэхналогій, лічбавага тэлебачання і Інтэрнэт-камунікацый, у аддаленых населеных пунктах усё яшчэ абцяжараны доступ да інфармацыйных рэсурсаў. Спецыяльна для тых населеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк пачаў працаваць бібліёбус.
Галоўнай задачай у рабоце бібліёбуса з'яўляецца абслугоўванне чытачоў аддаленых населеных пунктаў, дзе адсутнічаюць стацыянарныя бібліятэкі.
Выезды бібліёбусаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з графікамі па вызначаных маршрутах, якія распрацоўваюцца такім чынам, каб забяспечыць абгрунтаванасць стаянак і абслугоўванне максімальнай колькасці чытачоў.
Фонд перасоўнай бібліятэкі сфармаваны для кожнага чытача. У яго ўваходзіць літаратура розных жанраў і падыдзе для ўсіх узростаў. Акрамя выдачы кніг працоўнікамі арганізуюцца кніжныя выставы і цікавыя выязныя мерапрыемствы.
У 2024 годзе бібліёбус абслугоўваў насельніцтва 57 аддаленых пунктаў. Яго паслугамі карысталіся 1228 чалавек, выдадзена 20030 экз. выданняў, наведванні склалі 4402 разоў. За 2024 год бібліёбусам было зроблена 160 выездаў па 14 маршрутах.
Падчас стаянак ажыццяўляюцца тэматычныя агляды, чытачы атрымліваюць інфармацыю аб навінках літаратуры, а таксама прымаюць віншаванні з рознымі святкамі.
Бібліёбус таксама праводзіць мерапрыемства для сваіх чытачоў разам з перасоўным культурным цэнтрам.
ПЕРЫЯДЫЧНЫЯ ВЫДАННІ
Бібліёбус таксама праводзіць мерапрыемства для сваіх чытачоў разам з перасоўным культурным цэнтрам.
![]() |
![]() |
![]() |
---|---|---|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Пажылыя людзі з радасцю чакаюць перасоўную бібліятэку, каб сустрэцца з цікавай кнігай, даведацца аб навінках. Актыўна дапамагаюць і прапагандуюць бібліятэчныя паслугі на бібліёбусе старасты вёсак.
СМІ пра перасоўную бібліятэку
Тэлекампанія Беларусь 4 у праграме Бодрая раніца. Як у Гродзенскім раёне працуе "Бібліёбус". 17.09.2024 https://www.youtube.com/watch?v=10iXAg7Aivw
Інфармацыя аб працы бібліёбуса не аднойчы друкавалася на старонках газеты “Перспектыва” і “Культура”.
Тэлекампанія Беларусь 4 у праграме “Вёсачка мая” выйшаў выпуск пра працу бібліёбуса Гродзенскага раёна. http://www.tvgrodno.by/video/vyesachka-maya-bibliobus-30-11-2016.html
У навінах тэлекампаніі СТВ ( http://www.ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/novogodniy-bibliobus-ded-moroz-i-snegurochka-privozyat-knigi-v ).
На сайце БЕЛТА паказана як работнікі віншуюць сваіх чытачоў з Новым Годам https://www.belta.by/regions/view/bibliobus-s-dedom-morozom-poseschaet-otdalennye-derevni-grodnenskogo-rajona-328591-2018/
Друк, М. Передвижная выставка «Женское лицо Победы» посещает населенные пункты Гродненского района / Мария Друк // СБ. Беларусь сегодня: сайт газеты. – 2024. – URL: https://www.sb.by/articles/peredvizhnaya-vystavka-zhenskoe-litso-pobedy-poseshchaet-naselennye-punkty-grodnenskogo-rayona.html . – Дата публикации: 1 июля 2024.
Ласмане, И. С библиобусом не заскучаешь / Инга Ласмане // Перспектива. – 2024. – 21 августа (№68). – С.5
Литературу и развлечение на любой в кус библиобус привез в оздоровительный лагерь.