Category Archives: Навіны

Выстава дзіцячых малюнкаў “Юные таланты Квасовки”

25 верасня ў Квасовской СБ да года малой радзімы прайшла выстава дзіцячых малюнкаў "Юные таланты Квасовки". Кожная праца прадстаўленая на выставе зачароўвае сваёй непасрэднасцю, малюнки здзіўляюць падрабязнасцю ў дэталях. На гэтых зарысоўках  вядомыя з даўна мясціны, паўстаюць у новым асвятленне.     26.09.2019
Чытаць

Кніжныя выставы: “Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць” і “Слаўныя людзі Гродзенскай зямлі”.

21 верасня ў рамках 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці прайшло свята вёскі Навасёлкі. Квасовская СБ аформіла кніжныя выставы: "Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць" і "Слаўныя людзі Гродзенскай зямлі". Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца ​​з інфармацыяй пра тое, як мянялася Гродзенская вобласць на працягу свайго існавання. А таксама маглі даведацца шмат новага абсваіх вядомых земляках. 24.09.2019
Чытаць

Бібліяноч «Осенняя вечеринка в Сопоцкино».

21 верасня прайшла традыцыйная Бібліяноч у Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэке-цэнтры турызма і краязнаўства ў гэтым годзе называлася «Осенняя вечеринка в Сопоцкино». Мерапрыемства пачалося ў 19.00 і скончылася за поўнач. Бібліяноч была багата на гульні, конкурсы, у «Осеннем кафе» можна было свабодна пагутарыць, паслухаць песні ў выкананні аднавяскоўцаў. Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Натхненне» падрыхтавалі вершы на восеньскую тэматыку,…
Чытаць

Інфармацыйны час “Гродзеншчына ў гістарычным, эканамічным і культурным развіцці: 1944-2019 гг.”.

20 верасня ў гонар 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў Адельскай СБ была арганізавана тэматычная выстава і праведзены інфармацыйны час "Гродзеншчына ў гістарычным, эканамічным і культурным развіцці: 1944-2019 гг.". Бібліятэкарам была падрыхтавана інфармацыя пра гісторыю зямлі, на якой знаходзіцца сучасная Гродзенская вобласць, пра яе вытокі, пра тыя дзяржаўныя утварэння у склад якіх яна ўваходзіла. 23.09.2019
Чытаць