Кец Яўген Аркадзевіч
|
Стахоўскі Станіслаў
|
Адамовіч Іван Мікалаевіч


(10.11.1944, в. Верцялішкі Гродзенскага р-на), беларускі музычны педагог, фалькларыст. З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у роднай вёсцы. Працаваў тут загадчыкам сельскага клуба (1960-62). Вучыўся ў Гродне ў музычна-педагагічнай вучэльні (1962-66). Выкладаў музыку і спевы, беларускую мову і літаратуру ў Верцялішкаўскай СШ у 1966-76 (у 1974 завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педістытута). Настаўнічаў затым ў Рыдзельскай 8-годцы, Лойкаўскай СШ, Губінкаўскай 8-годцы Гродзенскага р-на. У 1990-97 – музычны кіраўнік спецшколы-інтэрната ў мяст. Парэчча Гродзенскага р-на. З 1997 – выкладчык музыкі і спеваў ў дапаможнай СШ № 4 г. Гродна. Збірае мясцовы фальклор з сярэдзіны 60-х. Выдаў збор народных песень з нотамі “Скарб сэрца роднай матулі” (Гродна, 1997). Піша музыку (песні на словы Р. Барадуліна, С. Валодзькі, А. Цыхуна), тэксты для песень.
Ажэшка Эліза

(дзявоч. Паўлоўская, 6.06.1841, маёнтак Мількаўшчына Гродзенскага р-на – 18.05.1910), польская пісьменніца (празаік, публіцыстка), культурны дзеяч Беларусі. З шляхецкай сям’і. Атрымала хатнюю адукацыю. Вучылася ў пансіёне пры кляштары ў Варшаве (1852-57). Выйшаўшы замуж, пераехала ў маёнтак Людвінава на Брэстчыне, дзе займалася асветніцкай дзейнасцю. Удзельнічала ў паўстанні 1863. У 1864 вярнулася ў Мількаўшчыну. З 1869 жыла ў Гродне. Тут працягвала культурна-асветную работу сярод дзяцей і дарослых (стварыла хатнюю школу). У Вільне заснавала выдавецкую суполку, якая дзейнічала ў 1879-82. Была апякункаю гродзенскага Таварыства “Муза”, у рамках якога спраўляла ў 1908-09 культурна-асветніцкія акцыі. Бывала летам у прынеманскіх вёсках: Квасоўка Гродзенскага р-на (1871, 1878), Свіслач Гродзенскага р-на (1879-80), Міневічы Маўстоўскага р-на (1881-89), Панямонь Гродзенскага р-на (1890-96), Путрышкі Гродзенскага р-на (1898), мяст. Лунна Мастоўскага р-на (1902). Пісала раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыку. Друкавалася з 1866. Выдала ў Варшаве кнігі прозы “Апошняе каханне” (1868), “У клетцы” (1870), “Добрапрыстойныя” (1871), “Дзеннік Вацлавы” (1871), “Пан Граба” (1872), “Марта” (1873), “Элі Маковер” (1875), “Пампалінскія” (1876), “Меір Эзафовіч” (1879), “Першабытныя” (1884), “Сям’я Брохвічаў” (1885), “Мірталя” (1886), “Зыгмунт Лавіч і яго калегі” (1886), “Дзюрдзі” (1888), “Над Нёманам” (1888), “Хам” (1888), “ Высакародныя” (1891), “Меланхолія” (1896), “Аўстраліец” (1896), “Іскры” (1898), “Арганаўты” (1900), “Імгненні” (1901), “Ad astra” (1904), “І песня хай заплача” (1905), “Gloria wictis” (1910). Выйшлі яе публіцыстычныя творы: “Некалькі слоў пра жанчын” (Львоў, 1873), “Патрыятызм і касмапалітызм” (Вільня, 1881), “Пра яўрэяў і яўрэйскае пытанне” (Вільня, 1882). Цыкл краязнаўча-фальклорных нарысаў “Людзі і кветкі на берагах Нёмана” публікаваўся ў часопісе “Wisla” ў 1888-91. Друкавала вершы.
Бібліяграфія
- Ажэшка Эліза // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мн., 1996. Т.1. С.149.
- Ажэшка Эліза // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн : у 18 т. Мн., 1993. Т1. С. 65 —66.
- Ажэшка Эліза // Культура Беларусі: энцыклапедыя : у 6 т. Мн., 2010. Т.1. С. 69 — 70.
- . Ажэшка Эліза //Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мн., 2005. Т.1. С. 42 —43.
- 170 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі : [(1841, в. Мількаўшчына Гродзен. р-на-1910, Гродна)] // Наша слова. - 2011. - 1 чэрв.. - C.1.
- 6 чэрвеня - 170 гадоў з дня нараджэння Э. Ажэшкі (1841-1910), польскай пісьменніцы // Новыя кнiгi.- 2011.- № 3.- C. 14-16 (дадат.)
- Бельскі, А. І. Класікі і сучаснікі ў школе / А. І. Бельскі. - Мінск : Аверсэв, 2005. - 350, [2] с.
- Бічэль, Д.Бічэль, Д. Эліза Ажэшка / Данута Бічэль ; Данута Бічэль // Хадзі на мой голас. - . - С. 223-229.
- Мальдис, А. И. Соотечественники : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру / Адам Мальдис. - Минск : Издательский до "Звязда", 2013. - 334, [1] с.. - (Беларусь вчера и сегодня).
- Лабовіч, А. Партрэты знаных і нязнаных / Антон Лабовіч. - Гродна, 2006. - 111с.
- Эли́за Оже́шко // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2019. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Ожешко,_Элиза – Дата доступа: 04.07.2019.
Баліцкі Антон Васілевіч
(17.09.1891, в. Балічы Гродзенскага р-на – 31.10.1937), беларускі грамадска-культурны дзеяч. З беднай сялянскай сям’і. Скончыў у Лашы (Гродзенскі р-н) царкоўна-прыходскую школу, у 1911 – Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам. У 1914-15 вучыўся у Віцебскім настаўніцкім інстытуце. Быў мабілізаваны ў войска. З лютага 1917 - сябра палкавога камітэта, восенню 1917 – старшыня вайсковай рады Паўднева-Заходняга фронту. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях у Пецярбургу (лістапад 1917). Працаваў на ніве адукацыі ў Расіі. У 1919 вучыўся у Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1920 – сябра калегіі Адэскага губернскага аддзела народнай асветы, старшыня губернскага саюза работнікаў асветы. Адкрываў ў Адэсе беларускія школы. У 1921 адкліканы ў Мінск. Працаваў намеснікам наркома асветы БССР. Быў старшынёй секцыі беларускай мовы і літаратуры Інбелкульта (з 1925). З 1926 – нарком асветы БССР. Прымаў актыўны ўдзел у школьным будаўніцтве, у культурным жыцці рэспублікі. З 1929 – сябра Прэзідыуму беларускай Акадэміі навук. Аўтар канцэптуальных артыкулаў па пытаннях нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Выдаў кн. “Аб сыстэме народнай асьветы” (1928). У 1930 рэпрэсаваны і зняволены на Салаўках, пазней растраляны.
Бібліяграфія
- Антонович, С. В. Ушедшие в бессмертие : документальные очерки и повесть / Славомир Антонович ; [предисловие В. Голодед-Беляковой]. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 596, [2] с., [8] л. ил.
- Баліцкі Антон Васілевіч // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Антон_Васілевіч_Баліцкі – Дата доступа: 04.07.2019.

(17.10.1908, в. Пілюкі Гродзенскага р-на – 21.11.1991), беларускм педагог. Заслужаны настаўнік Беларусі (1960). З сялянскай сям’і. Вучыўся ў школе ў в. Верцялішкі (Гродзенскі р-н), у настаўніцкай семінарыі ў Гродне (1925-31). У 1935 скончыў геаграфічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Падчас вучобы (у 1934-35) быў выхавальнікам ў дзіцячым доме “Наш дом” у Варшаве. З 1935 – настаўнік геаграфіі і чарчэння ліцэя №1 і гімназіі імя С. Баторыя ў Варшаве. З снежня 1939 выкладаў у рускай СШ № 1 у Гродне. У 1944-50 – намеснік дырэктара Гродзенскай СШ № 7. У 1950-72 працаваў дырэктарам СШ № 1 у Гродне, у 1972-82 – настаўнік гэтай школы. Быў сябрам Вучонай Рады Гродзенскага педінстытута ў 60-я – пач. 70-х.
Бібліяграфія
- Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах / [укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы ; навуковыя рэдактары: А. Ліс, А. Пяткевіч] Вып. 1. - Мінск : Лымарыус, 2009. - 498 с.
- Лабовіч, А. Партрэты знаных і нязнаных / Антон Лабовіч. - Гродна, 2006. - 111с.
- Лабович, А. Педагог Владимир Баран / Лабович, Антон.. - Гродно, 2006. – 60 с.
(5.06.1846, в. Коматава Гродзенскага р-на – 25.12.1908), рускі філолаг-славіст, гісторык, педагог, публіцыст. Доктар славянскай філалогіі (1879). Член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі навук (1882). З сям’і ўніяцкага святара. Скончыў літоўскую духоўную семінарыю, гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1866). Пакінуты ў універсітэце да падрыхтоўкі да праферскага звання па кафедры славянскай філалогіі. У 1869-72 выкладаў славянскія мовы ў духоўнай акадэміі і гістарычна-філалагічым інтытуце ў Пецярбургу. У 1972-75 вывучаў славістыку ў Германіі, Аўстрыі, Румыніі, Сербіі, Чарнагорыі, Турцыі. У 1875-81 – прафесар Нежынскага гістарычна-філалагічнага інтытута. У 1881-92 – загадчык кафедры рускай і царкоўнаславянскай моваў Варшаўскага універсітэта (у 1887-92 адначасова – дэкан гістарычна-філалагічнага факультэта). У 1892-1901 – рэктар Юр’еўскага (Тарту) універсітэта (узначальваў тут кафедру параўнальнай граматыкі славянскіх моваў). З 1901 – сябра Рады Міністэрства народнай асветы. Рэдагаваў “Мефодиевский юбилейный сборник” (з 1885), часопіс “Славянское обозрение”, газету “Московские новости”. Даследаваў старажытную славянскую пісьменнасць, літаратуру, гісторыю, літаратурныя мовы славянскіх народаў. Сааўтар гістарычнай працы “Чэхія і Маравія” (СПб, 1871). Выдаў кнігі: “Ю. Ламаносаў як натураліст і філолаг” (СПб, 1869), “Аналіз складаемых частак славянскага слова з марфалагічнага пункту гледжання” (Кіеў, 1877), “Нарысы з сербскай гісторыі” (СПб, 1877), “Першабытныя славяне ў іх мове, побыце і ўяўленнях па дадзеных лексікальных…” Ч. 1-2 (Кіеў, 1878-82), “Нарыс царкоўнаславянскай граматыкі” (Варшава, 1883), “Агульнаславянская мова ў шэрагу іншых агульных моваў старажытнай і новай Еўропы”. Т. 1-2. (Варшава, 1892). Асвятляў у славістычных працах пытанні беларускай мовы. Шмат друкаваўся як публіцыст, абараняючы імперскую палітыку Расіі. Артыкулы сабраны ў кнізе “Навука і палітыка” (СПб., 1908). Быў сябрам расійскіх і замежных таварыстваў і навуковых арганізацый. Бібліяграфія
- 5 чэрвеня - 170 гадоў з дня нараджэння А.С. Будзіловіча (1846 [в.Коматава Гродзенскага раёна] - 1908), гісторыка, філолага-славіста, публіцыста, педагога : [бібліягр. спіс] // Новыя кнігі. - 2016.— № 2. — Дадат. — С. 10 - 12.
- Асаёнак, В. Я. 5 чэрвеня — 170 гадоў з дня нараджэння А. С. Будзиловича (1846—1908), гісторыка, філолага-славіста, публіцыста, педагога : [бібліяграфічны спіс] / В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. - 2016. — № 2. — С. 10—12.
- Будзіловіч Антон Сямёнавіч // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2019. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Антон_Сямёнавіч_Будзіловіч – Дата доступа: 04.07.2019.
сапр. Касцевіч Міхаіл Восіпавіч, 14.11.1905, в. Баброўня Гродзенскага р-на – 3.09.1960), беларускі паэт. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1945). З сям’і лесніка. У час I-ай сусветнай вайны - у бежанстве на Паволжы. У г. Казлове атрымаў сярэднюю адукацыю. Вярнуўся на радзіму ў 1922. Працаваў на бядняцкай гаспадарцы і дзейнічаў у беларускім руху. Быў актывістам Грамады, ТБШ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі і трапляў у турму. У 1926-28 служыў у войску ў Гродне. Працаваў у час. “Маланка” (1928). У 1939 мабілізаваны, удзельнічаў у нямецка-польскай вайне, трапіў у нямецкі палон, дзе вёў патрыятычную работу сярод беларусаў. У жніўне 1941 уцёк дадому, тут працаваў у антыфашысцкім падполлі, у 1944 быў у партызанах. Затым працаваў у Скідзельскай райгазеце “Чырвоны сцяг” (1944-46). З 1950 жыў у Гродне, працаваў у абласной газеце “Гродзенская праўда”, друкаваўся з 1926 (у газ. “Народная справа”, “Наш голас”, “Народны звон”, “Наша воля”, “Беларускі дзень”, “Наша праўда”, “Беларуская газета”, часопісах “Маланка”, “Калоссе”, “Нёман”, “Снапок”). Выдаў у Вільне зборнікі вершаў “Шум баравы” (1929), “З сялянскіх ніў” (1937). Рукапіс адной кніжкі паэзіі знішчаны паліцыяй у 1934. Друкаваў апавяданні. Пасля вайны ў Мінску выйшлі “Выбраныя вершы” (1950), “Выбраныя творы” (1955), “Зоры на Нёманам” (1963), “Вершы” (1973). Бібліяграфія
- Дзень паэзii, 2005 / укладанне В. Шніпа. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005. - 318 c.
- Токць, С. Баброўня - вёска паэтаў : да пытання аб генеалогіі сялянскага роду Касцевічаў / Сяргей Токць ; фота // Беларускі гістарычны часопіс. - 2013. — № 1. — С. 15 — 21.
- Лабовіч, А. Партрэты знаных і нязнаных / Антон Лабовіч. - Гродна, 2006. - 111с.
- Мікуліч, М. У. Паэзія Казіміра Сваяка [(1890, в. Баранi Астрав. р-на - 1926)] і Міхася Васілька [(1905, в. Баброўня Гродзен. р-на - 1960, Гродна)] 1920-х гадоў: канцэпцыя духоўна-мастацкай свядомасці / М. У. Мікуліч // Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснаці : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; Ін-т славістыкі Пол. акад. навук ; [пад агульнай рэд. І. Л. Капылова]. - Мінск, 2016. — С. 359—378.
- Міхась Васілёк // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/ Міхась_Васілёк – Дата доступа: 04.07.2019.
(Мікалай Аляксандравіч, 21.10.1955, в. Бабіна Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1984). Дацэнт (1990). З сялянскай сям’і. Скончыў 8-годку ў в. Новая Руда Гродзенскага р-на, СШ у мяст. Парэчча Гродзенскага р-на. Вучыўся на аддзеленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута (1973-77). Працаваў настаўнікам СШ у в. Цыдовічы Гродзенскага р-на (1977-79). Затым вучыўся ў аспірантуры на кафедры беларускай мовы Гродзенскага універсітэта (у 1980-81 служыў у войску). Скончыўшы аспірантуру, выкладаў на гэтай кафедры (1984-91). З 1991 працуе на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства Гродзенскага універсітэта. З 1998 – намеснік дэкана філфака. Вывучае праблемы лексікі і фразеалогіі беларускай мовы, яе выкладання ў школе. Выдаў кнігі: “Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў” (1991), “Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы” (1991), “Беларуская дыялекталогія: Практыкум” (Гродна, 1995). Выйшаў шэраг яго метадычных дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў. Бібліяграфія Навуковыя працы:
- Даніловіч, М. А. Грунтоўнае даследванне лексікі беларускай мовы / Мікола Даніловіч // Роднае слова. - 2013. — № 3. — С. 40—41.
- Пра кнігу "Лексіка беларускай літаратурнай мовы ХІХ — пачатку ХХ ст.: асаблівасці станаўлення і развіцця" І. А. Гапоненкі
- Даніловіч, М. А. Збіранне і слоўнікавае апісанне лексікі Гродзеншчыны ў 20 ст. = Vokabulum et vokabularium : сб. науч. тр. по лексикографии / М.А.Даніловіч // // Слово и словарь. - . - C.17-22.
- Даніловіч, М. А. Малыя жанры фальклору Гродзеншчыны / М. А. Даніловіч ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа Адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". - Гродна : ЮрСаПринт, 2017. - 253 с.
- Даніловіч, М. А. Дыялектная мова — шчодрая крыніца літаратурнай фразеалогіі / Мікола Даніловіч // Роднае слова. - 2016. — № 2. — С. 35—38.
- Даніловіч, М. А. Малыя жанры фальклору Гродзеншчыны / М. А. Даніловіч ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа Адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". - Гродна : ЮрСаПринт, 2017. - 253 с.
- Даніловіч, М.А. Тапанімічнае мікраполе вёскі Дзертніца Гродзенскага раёна / М.А. Даніловіч // Беларуская дыялекталогія : матэрыялы і даследав. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., Філ. "Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы". - Мінск, 2014. — Вып. 3. — С. 126 - 129.
- Даніловіч, М. Важнае навуковае даследаванне / Мікола Даніловіч ; фота // Наша слова. - 2015. — 5 жн. — С. 6. ББК 683
(2.02.1932, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларускі пісьменнік, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995). Сябра Беларускага Саюза журналістаў (1960). З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у Скідзелі. Вучыўся на аддзеленні журналістыкі філфака БДУ (1952-57). Працаваў у рэдакцыі лідскай газеты “Уперад” (загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара) у 1957-62, кіраваў тут раённым літаратурным аб’яднаннем. Быў уласным карэспандэнтам абласной газеты “Мінская праўда” (па Нясвіжскім, Стабцоўскім, Клецкім раёнах), жыў у Нясвіжы (1962-73). Быў карэспандэнтам БелТА (1973-77). Затым – адказным сакратаром рэдакцыі часопіса “Родная прырода” (1977-83), адказным сакратаром у часопісе “Беларуская мінуўшчына” (1993-94), намеснікам рэдактара газеты “Реклама плюс” (1994-95), намеснікам рэдактара “Беларускай лясной газеты” (1995-97). Друкаваў (з 1949) карэспандэнцыі, артыкулы, нарысы, вершы, апавяданні, рэцензіі, пераклады (з рускай мовы і на рускую мову), эцюды пра пісьменнікаў, успаміны. Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў. Піша п’есы. Выдаў кнігі: “Стваральнікі” (1957), “Нясвіж” (1979), “Стоўбцы” (1981у сааўт.), “Родная краса” (1981), “Прыгажосць – побач” (1984, на рус. мове, 2-е выд. 1989), “Бацькоўскі парог” (1985), “Скідзель” (1987), “Сяброўствы. Знаёмствы. Сустрэчы” (1992). Бібліяграфія
- Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. — Гродна: ГрДУ,2000.-356 с.
- Дзелянскоўскі Мікалай Іванавіч // Саюз беларускіх пісьменнікаў [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: https://lit-bel.org/friends/d/Dzelyankosk-Mkalay-vanavch-293/ – Дата доступа: 04.07.2019.
- Деленковский, Николай Иванович. Столбцы : историко-экономический очерк / Н.И.Деленковский, А.М.Турко. - Мн. : Беларусь, 1981. - 64с.. - (Города Белоруссии)).
- Деленковский, Н. И. Красота рядом : охрана природы в БССР / Н.И.Деленковский. - Мн. : Ураджай, 1984. - 127с.. - (Земля - наш дом)
- Деленковский, Н. И. Несвиж : историко-экономический очерк / Н.И.Деленковский. - Мн. : Беларусь, 1979. - (Города Белоруссии)
(2.06.1953, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларускі дызайнер. Сябра Беларускага Саюза дызайнераў (1987). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1980). Жыве ў Мінску. У 1993-95 был галоўным мастаком выдавецтва “Полымя”. Працуе ў галіне графічнага дызайна. Удзельнік выставаў (з 1978) у Беларусі, Расіі, Літве, Германіі. Аформіў серыі падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па замежных мовах, кніг і падручнікаў па архітэктуры, гісторыі Беларусі, дзіцячай літаратуры.
(Яўгенія Трафімаўна, дзявоч. Сідаровіч, 13.03.1934, в. Стральцы Гродзенскага р-на), беларуская паэтка. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1993). З заможнай сялянскай сям’і. У роднай вёсцы скончыла 2 кл. пачатковай школы, год вучылася ў в. Раўкі (Мастоўскі р-н), калі жыла ў цёткі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Гродне (беларуская СШ № 9), куды пераехала сям’я. Скончыла беларускае аддзяленне гістарычна-філалагічнага факультэта Гродзенскага педінстытута ў 1959 і ў тым жа годзе па сямейных абставінах перехала ў Рыгу. Тут настаўнічала ў школе (1959-78). Затым працавала загадчыкам метадычнага кабінета на кафедры марксізму-ленінізму ў Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі спецыялістаў народнай гаспадаркі Латвійскай ССР (1978-82), загадчыцай метадычнага кабінета на кафедры гісторыі КПСС Рыжскай Вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1982-87). З 1987 жыве з сям’ёй у С.-Пецярбургу, выкладае рускую мову і літаратуру ў СШ № 101. Вершы друкавала з 1952 у раённай газеце. У рэспубліканскай перыёдыцы – з 1961. Выдала зборнікі лірыкі “Маўклівыя скарбы” (1966), “Кропля бурштыну” (1974), зборнік вершаў і паэм “Імгненняў след” (1087). Выйшла кніжка паэзіі для дзяцей “Белае дзіва” (1964). Перакладае паэтаў Латвіі. Бібліяграфія
- Панiзьнiк, С. Аўгiння Кавалюк : [(нар. у 1934 г., в.Стральцы Гродзен. р-на)] / Сяргей Панiзьнiк ; Фота // Наша слова. - 2004. - 3 сак.. - C.8
- Панiзьнiк, С. Росны след iмгненняў : Пра А.Кавалюк (нар. у 1934, в.Стральцы Гродзен. р-на), бел. паэтку / Сяргей Панiзьнiк ; Фота // Наша слова. - 2004. - 20 мая. - C.21.
- 3. Аўгіння Трафімаўна Кавалюк // Википедии свободной энциклопедии https://be.wikipedia.org/wiki/Аўгіння_Трафімаўна_Кавалюк [Электронный ресурс]. - 2017. – Режим доступа: – Дата доступа: 04.07.2019.
(1.01.1861, в. Лаша Гродзенскага р-на – 29.04.1931), беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фалькларыст і этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог. Заснавальнік навуковага беларусазнаўства. Доктар філалагічных навук (1896). Прафесар (1894). Акадэмік Чэшскай Акадэміі навук (1929). З сям’і настаўніка пачатковай школы. У 1868 пераехалі у в. Ятра (Навагрудскі р-н), дзе вучыўся у пачатковай школе. Затым – у Мінскай духоўнай вучэльні і Мінскай духоўнай семінарыі. У 18881-85 – студэнт Нежынскага гістарычна-філалагічнага інстытута. Выкладаў рускую мову і літаратуру, стараславянскую мову ў 2-ой Віленскай гімназіі (1885-93). У 1893-1916 – выкладчык лінгвістычных дысцыплінаў у Варшаўскім універсітэце (у 1905-10 – рэктар універсітэта). Рэгулярна ездзіў па Беларусі (у 1886-1905) для вывучэння мовы, побыту, этнічных межаў краю. Дапамагаў пісьмовымі парадамі Беларускаму навукова-літаратурнаму гуртку студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Падтрымліваў тэатральную дзейнасць І. Буйніцкага. У 1905-17 рэдагаваў часопіс «Русский филологический вестник».У 1916 выехаў у Пецярбург, але неўзабаве - у Мінск. Быў дэлегатам Усебеларускага кангрэса (снежань 1917). У 1918 чытаў лекцыі ў Беларускім педагагічным інстытуце. Распрацоўваў праект стварэння БДУ, пазней Інбелкульта. З 1920 – у Петраградзе, дзе быў сябрам Управы і ПрэзідыумуАкадэміі навук, дырэктарам Музея антрапалогіі і этнаграфіі, прафесарам філфака Петраградскага (Ленінградскага) універсітэта, рэдактарам часопіса “Известия Отделения русского языка и словесности Российской Академии наук”. У 1924 – удзельнік 1-га з’езда славянскіх географаў і этнографаў у Празе. Тады ж пабываў у роднай вёсцы, у Гродне. Наведаў Прагу ў 1926, быў у Югаславіі. Друкаваўся з 1883. Выдаў даследаванні і навучальныя дапаможнікі: “ Агляд гукаў і формаў беларускай мовы” (М., 1885), “Народныя беларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Віленскай губерніі…” (Вільня, 1888), “Граматыка стражытнай царкоўнаславянскай мовы параўнальна з рускай” (Вільня, 1888, 19-е выд. Сергіеў-Пасад, 1917), “Да пытання пра распрацоўку старой заходнерускай гаворкі” (Вільня, 1893), “Да гісторыі гукаў і формаў беларускай мовы” (Варшава, 1893), “Пра мову гатак званых літоўскіх летапісаў” (Варшава, 1894), “Асаблівасці пісьма і мовы Мсціслававага Евангелля” (Варшава, 1895), “Заходнерускія пераклады псалтыра ў XV-XVII ст.» (Варшава, 1896), “Праграма для збірання асаблівасцяў беларускай гаворкі” (СПб, 1896, 2-е выд. 1916), “З лекцый па славянскай кірылаўскай палеаграфіі” (Варшава, 1897), “Матэрыялы для вывучэння паўночнамаларускіх гаворак, а таксама пераходных ад беларускіх да маларускіх”. Вып. 1-2. (Спб, 1898-1903), “Узоры славянскага кірылаўскага пісьма з X па XVIII ст.” (Варшава, 1901, 2-е выд. 1902), “Беларусы”. Т. 1-3 (Варшава, М., Петраград, 1903-22), “Да пытання пра этнаграфічную карту беларускага племя” (СПб, 1903), “Разбор гістарычна-этнаграфічных прац Е.Р. Раманава па Паўночна-Заходнім краі…” (СПб, 1904), “Справаздача пра паездку ў Беларусь у 1903 г.” (СПб, 1905), “Этнаграфічная карта беларускага племя” (Пг., 1917), “Беларуская гаворка: нарысы народнай мовы з гістарычным асвятленнем” (Пг., 1918), “Беларускі народ і яго мова” (1920), “Што патрэбна будзе зрабіць па беларускай мове і літаратуры?” (1921), “Руская дыялекталогія” (Л., 1924), “Нарыс навуковай распрацоўкі рускай мовы ў межах СССР” (Л., 1926), “Пра некаторыя асаблівасці беларускай мовы” (Кракаў, 1927), “Славянская кірылаўская палеаграфія” (Л., 1928), “Назіранні ў галіне сінтаксісу Лаўрэнцеўскага спісу летапісу” (Л., 1929), “Руская праўда” па найстаражытным спісе” (Л., 1930). Апублікаваў больш за 1000 работ, у тым ліку 96 асобных выданняў. Бібліяграфія
- 150 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Карскага : [(1860, в. Лаша Гродзен. р-на-1931), бел. філолага-славіста, этнографа, фалькларыста, палеографа] // Наша слова. - 2011. - 5 студз.. - C.1.
- 1 студзеня - 150 гадоў з дня нараджэння Я.Ф.Карскага (186 : [, в. Лаша Гродзен. р-на ] - 1931), філолага-славіста, этнографа, фалькларыста, палеографа, педагога // Новыя кнiгi. - 2010. - №10. - C.21-23.
- Амелька, С.У. Гісторыя і генеалогія роду Яфіма Карскага (Навіцкага) ў інтэрнет-рэсурсах / Амелька Сяргей Уладзіміравіч // Гарадзенскія чытанні : зб. матэрыялаў / ДУК "Гродзен. абл. навук. б-ка імя Я. Ф. Карскага", Аддз. краязнаўства. - Гродна, 2013. — Вып. 2. — С. 132 - 135.
- Блінец, А. Брат акадэміка Карскага / Блінец,А. // Краязнаўчая газета. - 2009. - №12. - C.3,5.
- Блінец, А. Яўхім Карскі на Клеччыне, / Андрэй Блінец // Краязнаўчая газета. - 2009. - кастр. (№39). - C.5
- Дзядзюля, А. Беларускі "Капітал" / Алена Дзядзюля // Звязда. - 2009. - 23 студз.. - C. 5.
- Карский, Евфимий Фёдорович // Википедии свободной энциклопедии https://ru.wikipedia.org/wiki/Карский,_Евфимий_Фёдорович [Электронный ресурс]. - 2019. – Режим доступа: – Дата доступа: 04.07.2019.
- Пажарыцкі, М.Б. Уплыў бібліяграфічна-асветніцкай дзейнасці Яўхіма Карскага на станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі / Пажарыцкі Міхаіл Багданавіч // Гарадзенскія чытанні : зб. матэрыялаў / ДУК "Гродзен. абл. навук. б-ка імя Я. Ф. Карскага", Аддз. краязнаўства. - Гродна, 2013. — Вып. 2. — С. 116 - 123.
- Ярмусік, Э.С. Варшаўскі перыяд жыцця і дзейнасці Я.Ф. Карскага / Ярмусік Эдмунд Станіслававіч // Гарадзенскія чытанні : зб. матэрыялаў / ДУК "Гродзен. абл. навук. б-ка імя Я. Ф. Карскага", Аддз. краязнаўства. - Гродна, 2013. — Вып. 2. — С. 83 - 86.
(1837, в. Лаша Гродзенскага р-на - ?), беларускі этнограф, фалькларыст. З сям’і псаломшчыка. Скончыў у Лашы пачатковую школу, у Жыровічах (Слонімскі р-н) – духоўную вучэльню (1853) і паступіў у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Але ў 1855 спыніў заняткі з-за стану здароўя. Служыў псаломшчыкам у в. Капцёўка (Гродзенскага р-на) у 1855-61, у Шаўлях, Расіенах, Цітаўлянах Ковенскай губ. Затым – у в. Сабакінцы (Шчучынскі р-н) у 1898, мястэчку Вялікая Бераставіца (1899-1908). З 2-ой паловы 80-х дасылаў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы (запісы абрадавых песень, казак, легендаў, апісанне беларускага народнага жыцця, адзення, страў, звычаяў) П. Шэйну, уключаныя ў яго кнігу “Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”. Т. 1-3 (СПб, 1887-1902).
(2.01.1949, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1997). З сям’і службоўцаў. Скончыў СШ у Скідзелі. У 1967-71 вучыўся на філфаку (аддзяленне рускай мовы і літаратуры) Гродзенскага педінстытута, служыў у войску (1972-73). Працаваў дырэктарам 8-гадовай школы ў в. Старая Дубавая Гродзенскага р-на (1973-75), сакратаром Гродзенскага райкама камсамола (1975-77), дырэктарам СШ у в. Каменка Гродзенскага р-на (1977-90), выкладчыкам кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага універсітэта (1990-93). З 1993 выкладае на кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта (з 1998 – на пасадзе дацэнта). Друкуецца як літаратуразнавец з 1992. Навуковыя інтарэсы звязаны з праблемамі старажытнай беларускай літаратуры, развіццём жанру беларускай байкі.
(22.04.1947, в. Талочкі Гродзенскага р-на), беларускі спартыўны педагог. Заслужаны трэнер Беларусі (1994). З сям’і рабочых. У 1950 пераехалі ў Гродна, дзе скончыў СШ № 5 (1965). Служыў у войску (1966-68), уваходзіў у баскетбольную каманду СКА Мінска. Працаваў электрыкам на заводзе гандлёвага машынабудавання ў Гродне (1968-70). Вучыўся у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (1970-75). Быў трэнерам-выкладчыкам па баскетболе ў дзіцяча-юнацкай спартшколе №7 г. Гродна (1975-94). У 1994-98 – галоўны трэнер спортклуба “Гродна-93”. Падрыхтаваў спартсменаў, якія сталі прызёрамі еўрапейскіх, усесаюзных, нацыянальных чэмпіянатаў па баскетболе.
(сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч, 18.08.1891, в. Баброўня Гродзенскага р-на - 1939), беларускі пісьменнік (паэт, публіцыст, перакладчык). З заможнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу ў в. Галавачы (Гродзенскі р-н), Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Працаваў у школе. З 1915 – у войску, пасля ваеннай вучэльні – на Паўночна-Заходнім фронце. Дэлегат Усебеларускага кангрэса (снежань 1917). Настаўнічаў у Мінску (1917-18). Выкладаў на курсах беларусазнаўства пры Мінскай гарадской думе (1918). Удзельнічаў у рабоце Рады БНР у Мінску і Гродне (1918-19). Удзельнік Слуцкага антысавецкага паўстання (1920), займаўся тут справамі друку. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі (1922-23). Жыў у Вільні. Рэдагаваў часопіс “Саха” (1923). З 1927 актыўна ўдзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. Друкаваўся (з 1916) у перыёдыках “Гоман”, “Звон”, “Беларускае жыццё”, “Беларуская ведамасць”, “Беларусь”, “Наша думка”, “Маланка”, “Сялянская ніва”, “Беларуская культура”, “Беларускі дзень”. Арганізоўваў у родных мясцінах беларускія канцэрты, спектаклі. Арыштоўваўся ўладамі за нацыянальную дзейнасць. У 30-я адыйшоў ад літаратурнай творчасці. Быў беспрацоўным. Сябра галоўнай управы ТБШ у 1936-37. У кастр. 1939 працаваў у рэдакцыі газеты “Віленская праўда”. Неўзабаве рэпрэсаваны, загінуў у зняволенні. Выдаў у Вільне працу пра гісторыю БНР “Рада Беларускай народнай Рэспублікі” (1921), свае пераклады на беларускую мову кніг: “Алеся” А. Купрына (1923), “Мцыры” М. Лермантава (1924), “Расказы аб вялікіх падзеях розных часоў і народаў” М. Рубакіна (1924), “Дэман” М. Лермантава (1926), “Бартэк-пераможнік” Г. Сянкевіча (1926), “Сляпы музыка” У. Караленкі (1928), “Прынц і жабрак” М. Твэна (1928), “Для дзяцей” Л. Талстога (1928), “Тарас бульба” М. Гогаля (1929). Бібліяграфія
- Арлоў, У. А. Паўстанцы [Гуказапіс] : гістарычныя эсэ / Уладзімір Арлоў ; тэкст чытае У.Арлоў. - Мн., 2008.
- Арлоў, У.Арлоў, У. Макар Краўцоў : [(1891, в.Баброўня Гродзен. р-на - 1939, Беласток)] / Уладзімір Арлоў ; фота // Імёны свабоды. - . - C.166-167.
- Бацькаўшчына : зборнiк гiстарычнай лiтаратуры / Гартны,Ц ; уклад. С.С.Панiзнiк ; маст. У.М.Якунiн. - Мн. : Юнацтва, 1996. - 248с.
- Касцевiч, М. Нам засталася спадчына : Да 110-годдзя паэта М.М.Краўцова [(сапр. Касцевiч / Фота // Пагоня (Гродна). - 2000.. - 22 чэрв.. - С. 4.
- Токць, С. Баброўня - вёска паэтаў : да пытання аб генеалогіі сялянскага роду Касцевічаў / Сяргей Токць ; фота // Беларускі гістарычны часопіс. - 2013. — № 1. — С. 15 — 21.
- Токць, С. М. Баброўня — вёска паэтаў: да пытання аб генеалогіі сялянскага роду Касцевічаў / Сяргей Токць // Беларускі гістарычны часопіс. - 2013. — № 1. — С. 15—21.
- Цыхун, А. П. Пройдзеныя шляхi-пуцявiны : (Зап., успамiны, аўтабiягр.) / Апанас Цыхун ; Уступ. арт. А.Вашкевiч. - Горадня, 2003
(1890, в. Рыдзялі Гродзенскага р-на – 1943), беларускі грамадска-культурны дзеяч, праваслаўны святар. З сялянскай сям’і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Століншчыне. Затым скончыў бухгалтарскія курсы і працаваў у Любліне ў банку. У 1914-21 – у бежанстве ў Расіі. Пасля вяртання высвечаны на святара ў Гродне. Служыў у царкве пад Вільняй, выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Працаваў у беларускім кааператыўным банку. Друкаваўся у віленскай перыёдыцы на тэмы нацыянальнага адраджэння Беларусі, выкарыстання беларускай мовы ў царкве. У 1927-28 зняволены ўладамі за нацыянальную беларускую дзейнасць. Быў рэдактарам-выдаўцом часопіса “Беларуская зарніца” (1928-29), спраўляў абавязкі святара ў Вільні. У 1941 пачаў працаваць у выдавецкай камісіі пры мінскім архірэі. Быў пратаіерэям. Растраляны гітлераўцамі за нелаяльнасць да рэжыму. Бібліяграфія
- Горны, А. Протаіерэй Аляксандр Коўш : [(1884, в.Верцялішкі Гродзен. р-на-1941?)] / Аляксандр Горны // Гродненские епархиальные ведомости. - 2011. - №11. - C.13-17.
- Горны, А. Протаіерэй Аляксандр Коўш [(1884, в.Верцялішкі Гродзен. р-на-1941?)]: вяртанне з забыцця / Аляксандр Горны // Краязнаўчая газета. - 2016. — № 9. — С. 6; № 10. — С. 6.
- Аляксандр Коўш // Википедии свободной энциклопедии https://be.wikipedia.org/wiki/Аляксандр_Коўш [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: – Дата доступа: 04.07.2019.
(8.01.1948, в. Сухая Даліна Гродзенскага р-на), беларускі спартыўны педагог. Заслужаны трэнер Беларусі (1991). З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Верхнесвіслацкай школе, у Гродзенскім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. Служыў у войску (1967-69). У 1969 завочна скончыў факультэт фізічнай культуры Брэсцкага педінстытута. Выкладаў у дзіцячай спартыўнай школе ў Вялікай Бераставіцы (1969-70), настаўнікам фізвыхавання ў СШ № 6 г Гродна (1971-79). З 1979 – завуч, з 1982 – дырэктар дзіцячай спартыўнай школы № 5 г. Гродна. Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па плаванні (1991).
(4.05.1949, в. Баранава Гродзенскага р-на), беларускі архітэктар. Сябра Беларускага Саюза архітэктараў (1979). З сялянскай сям’і. Скончыў ў роднай вёсцы 8-годку, сярэднюю адукацыю атрымаў у в. Капцёўка Гродзенскага р-на. У 1967-68 працаваў у школе лабарантам хімічнага кабінета. Вучыўся на архітэктурным факультэце Брэсцкага інжэнерна-будаўнічага інстытута (1968-72). Працаваў у Гроднаграмадзянпраекце (1972-77). З 1977 – кіраўнік групы архітэктараў, з 1983 – галоўны архітэктар інстытута праектнага будаўніцтва (Гродна). Асноўныя работы: спортзала музычна-педагагічнай вучэльні ў Гродне, затым у сааўт. – група жылых дамоў па вул. Горкага з крамай “Дзіцячы свет”, адміністрацыйны корпус трэста “Гроднапрамбут”, ІВЦ аб’яднання “Азот”, рэканструкцыя шматлікіх аб’ектаў даўняй забудовы ў Гродне, завод запчастак у г. Краменная і навучальна-курсавы камбінат у Адэсе (Україна).
(10.08.1796, в. Малая Капліца Гродзенскага р-на – 10.10.1867), беларускі і польскі паэт, педагог. З небагатай шляхецкай сям’і. Скончыў дамініканскую школу ў Гродне, факультэт літаратуры і мастацтва Віленскага універсітэта (1817). У 1817-39 – выкладчык лацінскай мовы і літаратуры ў Мінскай гімназіі. У 1839-46 быў інспектарам павятовых школ у Лепелі, Полацку, Вількаміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу і вярнуўся ў Мінск, дзе займаўся рэпетытарствам, збіраннем бібліяграфічных рэдкасцяў. Друкаваўся з 1817. Пісаў пераважна павучальныя двухрадкоўі, эпіграмы. Выдаваў (на польскай мове) маральна-дыдактычныя кнігі для дзяцей і моладзі. Выйшаў яго “Верш з нагоды святкавання імянін я. в. Вінцэнта Гацэвіча з Гячанаў, губернатара Мінскага…” (1822). Выйшлі ў Вільні “Эпіграмы” (1848, 1854), “Ісціны, правілы жыцця, максімы, погляды, прыказкі і разнастайныя думкі…” (1848), “Гасцінец для дзетак, або ісціны і маральныя погляды для спажытку навучэнцаў ў абодвух полаў” (1849), “Дараднік для моладзі, або ісціны і маральныя погляды для спажытку навучэнцаў абодвух полаў” (1851), “Правілы шчырага жыцця, або розныя думкі розных аўтараў, прыстасаваныя для маральнай навукі” (1852), “Права, або маральная навука для дзяцей” (1853), “Апафегматы” (1854), “Думкі” (1857), “Даўняя прыстойнасць нашых продкаў, або нормы прыстойнасці, далікатнасці і выхаванасці” (1858), “Гасцінец для дзетак, або ісціны і маральныя погляды, выдадзенныя дзеля спажытку навучэнцаў абодвух полаў” (1859). Вершы на беларускай мове кніжкай не выйшлі, хаця ў друк траплялі. Перакладаў з рускай і французскай моваў. Бібліяграфія
- Заняпад і адраджэнне : беларуская лiтаратура ХIХ стагоддзя / [укладанне, прадмова і заўвагі У. М. Казберука]. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2001. - 605 с.
- Каласы з нашай нівы : пераклады Кастуся Цвіркі з польскай мовы. - Мінск : Кнігазбор, 2016. - 390 с.
(14.01.1953, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларуская спявачка, кампазітар. З сям’і рабочага. У 1955-62 жылі ў Данецку, дзе бацька працаваў шахцёрам. Тут скончыла 2 класы. З 1962 – у Гродне. Вучылася у СШ № 12, адначасова – у музычнай школе па класу акардэона (1962-68). Скончыла музычна-педагагічную вучэльню (аддзяленне харавога дырыжыравання) у 1972. Пад час вучобы актыўна ўдзельнічала ў канцэртах як спявачка і музыкант (акардэон, гітара). Працавала у Беларускай філармоніі (1972-93), выступала як сольная спявачка (пад акампанемент гітары) у самастойных канцэртах, таксама з рознымі калектывамі (”Верасы”, “Сябры”, “Сузор’е”, “Купалінка”). Кіравала эстрадным калектывам, працавала з дзецьмі ў студыі эстраднай песні “Мульцік”. Спявала на Беларускім радыё, на канцэртных пляцоўках Беларусі, краін СНД, Балгарыі, Германіі, Бельгіі, Чэхіі, Славакіі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Сірыі, Лаоса. Выконвае песні Я. Глебава, І. Лучанка, Л. Захлеўнага, В. Іванова, І. Паліводы, Д. Даўгалёва, Э. Ханка, В. Сярых, Э. Зарыцкага, свае песні на словы Н. Гілевіча, А. Вярцінскага, В. Аколавай, Н. Тулупавай, Я. Бароўскага, беларускія народныя песні ва ўласнай апрацоўцы. Рыхтуе свае праграмы. Бібліяграфія
- Вяртае і "вяртаецца" // Культура. - 2008. - 25-31 кастр.. - C.12
- Мікуліч, Н. "...Яму і прысвячаю шлягер!" / Надзея Мікуліч ; гутарыла Тамара Бунта ; фота // Звязда. - 2015. — 19 лют. — С. 4.
- С.Т. Вяртае і "вяртаецца" // Культура(бел).- 2008.- № 43.- C. 12.
- Цітавец, І.Цітавец, І. Мікуліч Надзея Анатольеўна (нар. у 1953 г., г. Скідзель Гродзен. р-на) : Зборнік песень / Іван Цітавец ; Іван Цітавец // Квітней, Беларусь!. - . - C.420.
- Мікуліч, Н. "... Яму і прысвячаю шлягер!" [Текст] / Надзея Мікуліч ; гутарыла Тамара Бунта // Звязда. - 2016. — 19 лютага. — С. 4.
- Басікірская, А. "Малінаўкі" сапрана-галасок : шлях ад самадзейнага ансамбля да Верасоў": Надзея Мікуліч у сям'і, на сцэне, лецішчы і рыбалцы / Алена Басікірская ; фота // Сельская газета. - 2019. — 31 января (№ 13).— С. 13.
(30.09.1728, в. Саламянка Гродзенскага р-на – 20.02. 1810), беларускі і польскі асветнік, астраном, педагог. Прафесар (1764). З шляхецкай сям’і. Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Гродне (1740-43). У 1745 уступіў у ордэн езуітаў і адбываў 2 гады навіцыят у Вільні. У Слуцкай педагагічнай семінарыі вывучаў грэчаскую мову. У Полацкай езуіцкай калегіі 4 гады вывучаў філасофію. У 1753-54 вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. З 1754 – у Пражскім універсітэце, дзе вывучаў грэчаскую мову і матэматыку. У 1761-64 вывучаў астраномію і матэматыку ў Італіі, Германіі, Францыі. З 1764 – прафесар Віленскай акадэміі (Галоўнай літоўскай школы), у 1780-1803 – яе рэктар. Узначальваў універсітэцкую друкарню. Быў дырэктарам Віленскай астранамічнай абсерваторыі (1765-1807). Сябра Адукацыйнай камісіі, актыўна садзейнічаў развіццю ідэй Асветніцтва ў Беларусі. Вызначаў геаграфічныя каардынаты Гродна, Вільні і інш. гародоў. Пісаў вершы на лацінскай і рускіх мовах. Быў сябрам Лонданскага каралеўскага таварыства (1770), сябрам нацыянальнага Інстытута Францыі (1803). Бібліяграфія
- 275 год з дня нараджэння Марціна Пачобута-Адляніцкага (1728-1810),астранома і асветніка // Новыя кн.- 2003.- №5.- C.29-32 (дадат.)
- 30 верасня -- 275 год з дня нараджэння Марцiна Пачобута-Адлянiцкага (1728-1810), астранома i асветнiка : Рэк. бiблiягр. спiс // Новыя кн.. - 2003. - N5. -- Дадат.. - C.29-32
- Porzecki, I. Ksiadz profesor Marcin Poczobytt-Odlanicki -- wybitna postac w dziejach Wielkiego Ksiestwa Litewskiego = Polsko-bialoruskie zwiazki jezykowe,literackie, historyczne i kulturowe // // Польска-беларускiя моўныя, лiтаратурныя, гiстарычныя i культурныя сувязi. - . - С.121-127
- Амелька, С. Шляхецкi архiў Пачобут-Адлянiцкiх: фармiраванне i гiстарычны лёс сям'i / Сяргей Амелька // Краязнаўчая газета. - 2005. - №35. - C.5
- Болбас, В.С. Таленавіты вучоны,здольны арганізатар // Адукацыя і Выхаванне.- 1999.- N10.- С.49-51
- Гарадзенскія чытанні : зборнік матэрыялаў / ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага", Аддзел краязнаўства ; [складальнікі: Л. І. Турмасава, А. В. Кучынская ; навуковы рэдактар С. В. Марозава ; рэдакцыйная калегія: А. Л. Вярсоцкі і інш.] [Вып. 1]. - Гродна : Гродзенская друкарня, 2011.
- Гапоненка, В. А. Уклад ураджэнцаў Гродзеншчыны ў развіццё сусветнай навукі і адукацыі / В. А. Гапоненка, Г. У. Карзенка // Гродненщина в историческом, экономическом и культурном развитии 1801-1921 гг. (к 210-летию образования Гродненской губернии) : материалы Междунар. науч.-практ. конф. (Гродно, 22-23 сент. 2011 г.) / Гродн. обл. исполнит. ком.; УО "Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы" ; [ред. коллегия: Г. А. Хацкевич [и др.]. - Гродно, 2012. — С. 150—157.
- Госцеў, А. Наш зямляк Марцiн Пачобут-Адлянiцкi : Пра вяд. асветнiка i астранома М.Пачобута-Адлянiцкага (1728, в., Саломенка Гродзен. р-на -- 1810) // Биржа информ. (Гродно). - 1999.. - 6 мая. - С.4
- Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Казімір Семяновіч, Георгій Каніскі, Марцін Пачобут-Адляніцкі / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. - 56, [7] с.. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
- Занеўскі, С. В. Асоба Марціна Пачобута-Адляніцкага : [(1728 в. Саломенка Гродзен. р-на - 1810)] ў гісторыі беларускіх зямель / Занеўскі Сяргей Віктаравіч // ; ДУК "Гродзен. абл. навук. б-ка імя Я.Ф.Карскага", Аддз. краязнаўства ; склад. Л.І.Турмасава ; навук. рэд. С.В.Марозава. // Гарадзенскія чытанні. - . - C.137-149.
- Запіскi і дыяруш Яна Уладзіслава Пачобута-Адляніцкага // Полымя.- 1998.- N1.- C.128-173
- Карпiевiч, Д. Кавалеры ордэнаў Рэчы Паспалiтай з Вялiкага княства Лiтоўскага : [Тызенгаўз Антонi (1733-1785), стараста гарадзенскi, Храптовiч Яўхiм (1729-1812),заснавальнiк б-кi ў Шчорсах, Агiнскi Мiхал Клеафас (1765-1833), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалiтай,камп., Пачобут- Адлянiцкi Марцiн (1728, в. Саломенка Гродзен. р-на-1810), астраном i асветнiк) // Голас Радзiмы. - 1998.. - 26 лiстап.. - С.3-5
- Лаўрэш, Л. Марцін Пачобут-Адляніцкі : [(1720,в. Саломенка Гродзен. р-на - 1810)] / Лявон Лаўрэш // Наша слова. - 2009. - 4 сак.. - С.6-7; 11 сак.--С.4
(дзявоч. Можджар, 3.05.1961, в. Путрышкі Гродзенскага р-на), беларускі дызайнер. Сябра Беларускага Саюза дызайнераў (1994). З сялянскай сям’і. У роднай вёсцы скончыла СШ (1978). Вучылася на 1-гадовых курсах пры аддзяленні Саюза мастакоў у Гродне (1978-79). Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1984). Працавала мастаком-мадэльерам у эксперыментальнай лабараторыі гродзенскага швейнага аб’яднання “Сілуэт” (1984-92), у трыкатажным аб’яднанні “Вясёлка ў Гродне” (1992-96). З 1996 – галоўны мастак-мадэльер ААА “Фанг”. Займаецца мадэляваннем аддзення. У выставах – з 1985. Пераможца 1-га рэспубліканскага конкурсу мастакоў-мадэльераў (1989). Сярод работ: серыя вышывак святочнага аддзення для моладзі (1985), “Белая казка” – адзенне з льнянога палатна для выставы тэкстыльнай прадукцыі краін – сяброў СЭУ (1987), “Гуляць, дык гуляць” – калекцыя адзення для адпачынку з тканін беларускіх вытворцаў (1986), калекцыя штучных кветак, кампазіцый і іншых дадаткаў да касцюма (1987), “Строгая лінія” – серыя ўзораў верхняга жаночага і мужчынскага асартыменту для абласнога, затым Рэспубліканскага конкурсаў закройшчыкаў (1987), “Таямніца” – калекцыя галаўных убораў, у тым ліку капелюшоў (1987), “Змярканне” – калекцыя вячэрняга адзення (1989), “Сутрэчы на Адрыятыцы” – калекцыя для конкурсу з уключэннем творчых прац: пано “Любая Гародня” і “Кола часу”, серыя графічных лістоў “Мілыя цені” (1989), “Рытм ламбады” – калекцыя адзення для адпачынку (1990), серыя жакардавых вырабаў штодзённага асартыменту для жанчын (1993), серыя штодзеннага жаночага адзення з выкарыстаннем розных тэхнік вышывання для індывідуальных заказаў (1993), серыя вырабаў святочнага асартыменту для моладзі, выкананых з трыкатажных палотнаў з выкарыстаннем розных спосабаў аздобы (1994), калекцыя ўзораў трыкатажнх мадэляў для масавага выпуску (1996).
(4.11.1939, в. Коматава Гродзенскага р-на), беларускі педагог-метадыст. Кандыдат педагагічных навук (1975). Дацэнт (1979). З сям’і настаўніка. Скончыла 5 кл. у роднай вёсцы. У сувязі з пераводам бацькі на працу ў Гродна працягвала тут вучобу ў СШ №7, скончыла СШ № 3 (1956). Вучылася на фізічна-матэматычным факультэце Гродзенскага педінстытута (1956-61). Працавала ў гэтым інстытуце лабарантам, ст. лабарантам, асістэнтам кафедры геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі (1961-71). У 1971-74 – аспірантка гэтай кафедры. Затым тут выкладала (была загадчыцай кафедры ў 1982-86). З 1986 працавала на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання. З 1987 загадвае кафедрай матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі ў пачатковай школе Гродзенскага універсітэта. Даследуе гісторыю школьнай матэматычнай адукацыі ў Беларусі, творчую дзейнасць настаўнікаў у галіне методыкі выкладання матэматыкі ў пачатковай і сярэдняй школе, праблемы падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі. Аўтар шматлікіх публікацый (з 1971) на гэтыя тэмы ў навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Літвы.
(23.02.1971, в. Верцялішкі Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1998). Скончыла Верцялішкаўскую СШ (1988), факультэт беларускай філалогіі і культуры Гродзенскага універсітэта (1993). Вучылася ў аспірантуры на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства гэтага універсітэта (1995-98). У 1993 -95 і з 1998 выкладае на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Друкуецца з 1996. Вывучае праблемы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Бібліяграфія Навуковыя працы:
- Сіплівеня, Ж.С. Назвы колеру і святла ў структуры мікратапонімаў Гродзенскага раёна / Ж.С. Сіплівеня // Беларуская дыялекталогія : матэрыялы і даследав. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. - Мінск, 2016. — Вып. 4. — С. 178 - 181.
- Бубновіч, І. І. Шляхі ўтварэння айконімаў Гродзеншчыны: родавыя і патранімічныя назвы / І. І. Бубновіч, Ж. С. Сіплівеня // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Сер. 3. - 2012. — № 1. — С. 49 - 57.
- Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны : (матэрыялы і даследванні) / [рэдакцыйная калегія: М. А. Даніловіч (адказны рэдактар) і інш.] ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". - Гродна : ЮрСаПринт, 2012. - 223 с.
(2.12.1945, мяст. Адэльск Гродзенскага р-на), беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў (1987). Брат М. Скрамблевіча. З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у Адэльску. Працаваў у Гродне. У 1969-74 вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні, у 1974-79 – на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (аддзяленне мастацкага металу) Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1979 працуе ў Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. Выконвае дэкаратыўныя кампазіцыі з металу з уключэннем шкла, каваныя брамы, краты, падсвечнікі, шрыфтавыя тэксты назваў станцый метро, установаў, інтэр’еры, дробную пластыку. Сярод твораў: інтэр’еры станцыі метро “Трактарны завод”, гасцініцы “Беларусь”, Рэспубліканскага дому шлюбаў, рэзідэнцыі ўрада РБ, рытуальнай залы Дома афіцэраў у Мінску і інш. У выставах ўдзельнічае з 1978 (у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі). Выстаўляліся творы дэкаратыўнай пластыкі “Ландыш”, “Ранак, поўдзень, вечар”, “Хай заўсёды будзе сонца”, “Вясновы промень”, “Нараджэнне новай формы”, “Лік” і інш. Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
(2.12.1945, мяст. Адэльск Гродзенскага р-на), беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў (1987). Брат М. Скрамблевіча. З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у Адэльску. Працаваў у Гродне. У 1969-74 вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні, у 1974-79 – на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (аддзяленне мастацкага металу) Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1979 працуе ў Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. Выконвае дэкаратыўныя кампазіцыі з металу з уключэннем шкла, каваныя брамы, краты, падсвечнікі, шрыфтавыя тэксты назваў станцый метро, установаў, інтэр’еры, дробную пластыку. Сярод твораў: інтэр’еры станцыі метро “Трактарны завод”, гасцініцы “Беларусь”, Рэспубліканскага дому шлюбаў, рэзідэнцыі ўрада РБ, рытуальнай залы Дома афіцэраў у Мінску і інш. У выставах ўдзельнічае з 1978 (у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі). Выстаўляліся творы дэкаратыўнай пластыкі “Ландыш”, “Ранак, поўдзень, вечар”, “Хай заўсёды будзе сонца”, “Вясновы промень”, “Нараджэнне новай формы”, “Лік” і інш. Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
(21.10.1930, в. Азёры Гродзенскага р-на), польскі мовазнавец-славіст і арыенталіст. Доктар гуманітарных навук (1972). Прафесар (1992). Падчас вайны вучыўся ў 7-годцы ў Гродне. У 1945 сям’я пераехала. Жылі ў Тамашове Мазавецкім, дзе вучыўся ў гімназіі, ліцэі. Затым вучыўся на філалагічным факультэце Кракаўскага універсітэта (1951-56). Працаваў у гэтым універсітэце на кафедры славянскай філалогіі (1956-74). З 1974 – на кафедры арыентальнай філалогіі. З 1990 – дырэктар Інстытута арыентальнай філалогіі Кракаўскага універсітэта. Даследаванні – у галіне славянскай, найбольш балканскай філалогіі, цюркалогіі. Працы друкаваліся ў Расіі, Венгрыі, Германіі. Выдаў кнігі: “Суфіксы замежнага паходжання ў сербска-харвацкай мове” (Кракаў, 1961), “Слоўнік да горналужыцкага Катэхізіса Варыха. 1597” (Вроцлаў, 1966), “Горналужыцкая мова ў “De orjginibus lingue Sorabikae” Абрагама Фрэнкля. 1693-1696” (Вроцлаў, 1967), “Назіранні над храналогіяй цюркізмаў у сербска-харвацкай мове” (Кракаў, 1967), “Сербска-харвацкія лексічныя асаблівасці ў “Theaurus poliglottus” Г. Магісера. 1603” (Вроцлаў, 1969), “Назіранні над храналогіяй цюркізмаў у балгарскай мове” (Кракаў, 1971), “Фанетыка аманска-турэцкіх запазычанняў у сербска-харвацкай мове” (Вроцлаў, 1973), “Горналужыцкі слоўнік Абрагама Фрэнкля. 1693-1696” (Вроцлаў, 1978), “Турэцкія запазычанні ў сербскіх дыялектах паводле Пірота (Краккаў, 1992).
(дзявоч. Таранка, 1.03.1937, в. Бандары Гродзенскага р-на), беларускі хормайстар, музычны педагог. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1982). З сям’і настаўніка. Скончыла 7-годку ў роднай вёсцы. Вучылася ў Гродзенскай музычна-педагагічнай вучэльні (1952-56). Выкладала спевы ў Пружанскай школе-інтэрнаце (1956-57). Вучылася на 3-4 курсах Брэсцкай музычнай вучэльні (1957-59). З 1959 выкладае ў Гродзенскай педагагічнай вучэльні. У 1966 завочна скончыла аддзяленне харавога дырыжыравання (клас В. Роўбы) Беларускай кансерваторыі. Працавала ў Гродзенскім народным ансамблі песні і танца “Нёман” (у 1961-64 – у танцавальнай групе, у 1964-86 – хормайстрам). З 1982 – мастацкі кіраўнік народнага камернага хору Гродзенскай педагагічнай вучэльні. Бібліяграфія
- Ганна Iванаўна Стрыха : [Пра засл. дзеяча культуры Рэсп. Беларусь, гал. хормайстра Гродзен. нар. анс. песнi i танца "Нёман", выкладчыка Гродзен. пед. вучылiшча] // // Заслужаныя дзеячы i работнiкi культуры Рэспублiкi Беларусь Гродзеншчыны. - . - C.17-18.
(29.05.1963, в. Каўбасіна Гродзенскага р-на), беларускі педагог, пісьменнік (паэт, празаік). З сям’і службоўцаў саўгаса. Вучыўся ў Каўбасінскай 7-годцы, у СШ №6 г. Гродна. Скончыў фізічны факультэт Гродзенскага універсітэта (1985), удзельнічаў у рабоце студэнцкага літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы”. Працаваў настаўнікам фізікі і працоўнага навучання ў Макараўскай СШ Бераставіцкага р-на, у Падліпскай СШ Гродзенскага р-на, затым – настаўнік працоўнага навучання СШ № 24 г. Гродна. Друкуецца з 1983. Піша на беларускай і рускай мовах. Выдаў зборнікі фантастычнай прозы “Казкі далёкіх планет” (Гродна, 1995, на рус. мове), “Бачу сонца” (1996), кніжку вершаў для дзяцей “Непераможны заяц” (Гродна, 1997), кніжку вершаў і паэм “Зорная трэль” (Гродна, 1998, на рус. мове). Бібліяграфія
- Радзюк, Г. Ад фантастычных раманаў да казак па-беларуску / Ганна Радзюк ; фота // Гродзенская праўда. - 2018. — 1 верасня — С. 5.
- Сямінскі, П. Смех і сумныя гронкі з рыфмаванай старонкі / Пётр Сямінскі // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 12 кастр. - C.6
- Сямінскі, П. Я. Серанады зорных ветравеяў : [вершы] / Петр Сямінскі. - Гродна : ЮрСаПрынт, 2013. - 99 с.
(1905, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на – 4.10.1929), беларускі пісьменнік. З беднай сялянскай сям’і. У час 1-ай сусветнай вайны выязджалі ў бежанства. У Ліпецку вучыўся у школе. Вярнуліся на радзіму ў 1921. Працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. Удзельнічаў у грамадска-культурным руху. Быў актывістам Грамады. Арганізаваў масавую бібліятэку, якая размяшчалася ў яго хаце. У 1927-28 – старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ. Не раз арыштоўваўся і трапляў у засценкі паліцыі. Друкаваўся з пач. 20-х у віленскай перыёдыцы. Пісаў вершы, апавяданні, аповесці, артыкулы, нататкі, вёў дзённікі. Творы захоўваліся ў рукапісах. Бібліяграфія
- Токць, С. М. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў : другая палова XIX - першая траціна XX ст. / Сяргей Токць. - Мн. : Тэхналогія, 2007. – 306 с.
- Рублевская, Л. И. Рыцари и дамы Беларуси : исторические очерки / Людмила Рублевская Кн. 3. - Минск : Мастацкая літаратура, 2018. - 214, [1] с.
- Рублевская, Л. Толстовец из Скиделя / Людмила Рублевская ; фото // Беларусь сегодня. - 2017. — 17 мая.— С. 14.
- Пётр Якаўлевіч Сяўрук // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2019. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Пётр_Якаўлевіч_Сяўрук – Дата доступа: 04.07.2019.
(5.05.1910, в. Кунцаўшчына Гродзенскага р-на), беларускі педагог, краязнавец, пісьменнік. Заслужаны настаўнік Беларусі (1967). З сялянскай сям’і. Пачатковае навучанне – у в. Лаша Гродзенскага р-на, 7-годку скончыў у мяст. Індура Гродзенскага р-на (1923). Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Гродне, з 4-га курса прызваны ў войска. Служыў у войску ў 1930-32. Займаўся гаспадаркай на вёсцы. У 1937 пераехаў з сям’ёй у Гродна. У ліпені 1939 зноў прызваны ў войска. Удзельнічаў у баях з войскам Германіі пад Варшавай, трапіў у палон. Неўзабаве вырваўся, вярнуўся дадому. Настаўнічаў у Лашанскай 7-годцы (1939-41). Узяты саветамі на вайсковыя зборы, служыў на Беласточчыне, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць нямецкіх войск у чэрвені 1941. У выніку адступлення Чырвонай Арміі вырнуўся ў родныя мясціны. Жыў пераважна на вёсцы (Агароднікі Гродзенскага р-на), працаваў на гаспадарцы, вечарамі вучыў дзяцей. У 1944-45 – завуч Лашанскай 7-годкі. Быў дырэктарам 7-годкі ў вёсцы Капцёўка Гродзенскага р-на (1945-46), настаўнікам польскай СШ № 2 г. Гродна (1946-48), загадчыкам пачатковай школы ў в. Каўбасіна Гродзенскага р-на (1948-49). У 1949-68 – інспектар Гродзенскага РайАНА. У 1950 завочна скончыў літфак Гродзенскага педінстітута, выкладаў беларускую мову і літаратуру. У 1968-70 быў дырэктарам Батароўскай 8-годкі (Гродзенскі р-н). Кіраваў Гродзенскім раённым літаб’яднаннем у 1950-70. Стваральнік 1964 мемарыяльнага музея Я.Ф. Карскага ў в. Лаша (дзейнічаў да 1997). Як краязнавец вывучаў Гродзенскі р-н – збіраў народныя гаворкі, фальклор, этнаграфічныя матэрыялы, звесткі пра вядомых людзей рэгіёну, пра яго гістарычнае мінулае. Друкуе вершы, апавяданні, нарысы, краязнаўчыя артыкулы і даследаванні. Выдаў кнігі “Акадэмік з вёскі Лаша Я.Ф. Карскі” (Гродна, 1992), “Скарбы народнай мовы” (Гродна, 1993), “Легенды і былі Гродзеншчыны” (Гродна, 1995). Бібліяграфія
- Баламут, В. Споведзь Апанаса Пятровiча : [Цыхуна] ; Фота // Нар. воля. - 2001. - 21 чэрв.. - C.3.
- Апанас Цыхун : [(1910, в.Кунцаўшчына Гродзенскага раёна -- 2005, г.Гродна)] не дажыў да свайго юбiлею два месяцы / Фота // Веч. Гродно. - 2005. - 16 марта. - C.11.
- Барысаў, I. Час iдзе -- жыццё працягваецца : Да 90-годдзя А.П.Цыхуна, гродзен. пiсьменнiка, краязнаўца, заслуж. настаўнiка РБ // Культура. - 2000. - 19-25 жн.. - C. 12.
- Апанас Цыхун // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2017. – Режим доступа: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Апанас_Цыхун – Дата доступа: 04.07.2019.
(30.10.1936, в. Кунцаўшчына, Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец-славіст. Доктар філалагічных навук (1982). З сям’і інтэлігента, які працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Вучыўся ў аспірантуры на кафедры славянскай філалогіі Ленінградскага універсітэта (1959-61). Працягваў вучобу як аспірант-стажор у Сафійскім універсітэце (Балгарыя) у 1961-63. З 1963 – зноў у інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі (у 1975-76 – стажор-даследчык у Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах). З 1990 – загадчык аддзела славянскіга і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства. Даследуе тыпалогію славянскіх моваў і іх сувязі, гісторыю мовазнаўчай славістыкі, праблемы праславянскай мовы беларускую этымалогію, беларускія дыялекты. Выдаў манаграфіі “Сінтаксіс займеннікавых клітык у паўднёваславянскіх мовах: Балканаславянская мадэль” (1968), “Тыпалогія сінтаксічных адрозненняў у балкана-славянскім арэале” (1978), “Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэала” (1981), “Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі” (1998). Аўтар даследаванняў, з якімі выступаў на кангрэсах славістаў: “Энкліза і пракліза ў структуры славянскага сказа” (1968), “Паўднёваславянска-ўсходнеславянскія моўныя сувязі: Да праблемы славянскага ўкладу ў балканскі моўны саюз” (1983), “Арэальная тыпалогія славянскіх моў: Прынцыпы і напрамкі даследавання” (1988), “Арэальныя аспекты фарміравання славянскіх літаратурных моў” (1993). Сааўтар “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы”. Т. 1-8 (1978-93), “Тураўскага слоўніка”. Т. 1-5 (1982-87). Сябра Міжнароднага камітэта славістаў і міжнародных камісій гэтага камітэта (па бібліаграфіі мовазнаўчай славістыкі па славянскай лексікаграфіі і этымалогіі, па балканскім мовазнаўстве). Вучоны сакратар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1991), віцэ-прэзідэнт гэтай асацыяцыі (1995). Старшыня тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Беларусі (1995). Старшыня правапіснай камісіі Таварыства беларускай мовы (1990). Бібліяграфія
- Генадзю Цыхуну : [(нар. 1936, в. Кунцаўшчына Гродзен. р-на)] - 75 // Наша слова. - 2011. - 9 лістап.. - C.1.
- Антропаў, М. Генадзь Цыхун [(нар. у 1936 г., в.Кунцаўшчына Гродзен. р-на)] : нарыс жыцця і навуковай дзейнасці / Мікалай Антропаў, Сяргей Запрудскі // Цыхун, Г. А. Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў : выбр. пр. / Генадзь Цыхун. - Мінск, 2018. — С. 8—17.
- Запрудскі, С.М. Генадзь Апанасавіч Цыхун / С.М. Запрудскі ; фота // Беларуская лінгвістыка / НАН Беларусі. - Мінск, 2011. — Вып. 67. — С. 174 - 178.
- Любецкая, К. П. Генадзь Апанасавіч Цыхун [(нар. у 1936 г., в.Кунцаўшчына Гродзен. р-на)] / К. П. Любецкая // Беларуская лінгвістыка / НАН Беларусі. - Мінск, 2016. — Вып. 77. — С. 113 - 118.
- Супрунчук, М. Гонар айчыннай славістыкі / Мікіта Супрунчук ; фота // Роднае слова. - 2016. — № 10. — С. 27 - 28.
- Генадзь Апанасавіч Цыхун // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Генадзь_Апанасавіч_Цыхун – Дата доступа: 04.07.2019.
(Аляксандр Фёдаравіч, 23.08.1969, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларускі паэт, эсэіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1994). З сям’і службоўцаў. Скончыў Скідзельскую СШ №1 (1976), факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў Беларускага тэхналагічнага інстытута (1981). Працаваў на Гродзенскім заводзе аўтамагнітол (канструктарам, тэхнолагам, начальнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро) у 1981-86, інжэнерам на ВА “Азот” (1986-89), інжынерам-канструктарам ў кааператыве “Эл ТА” (1989-93), журналістам у “Гродненской правде” (1993-95), навуковым супрацоўнікам музея М. Багдановіча ў Гродне (1995-97). Друкуецца як паэт з 1976. Выдаў кнігі вершаў “Год” (1992), “Крэсавякі” (1993, у сааўт.), “Новая Галілея” (1995), “Ты не самотны” (Гродна, 1997, у сааўт.), “Маўзалей” (Гродна, 1998), “Дажынкі” (Гродна, 1998). Бібліяграфія
- Галубовіч, Л. Алесь Чобат [(нар. у 1959 г., г.Скідзель Гродзен. р-на)] / Леанід Галубовіч ; фота // Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літ.-крыт. эсэ / Леанід Галубовіч. - Мінск, 2010. — С. 121 - 125.
- Зуброўская, В. Алесь Чобат, iлжэпрарок // Наша нiва. - 2001. - 2 траўня. - C. 9
- Сазанавец, Л. Паэты сустрэлiся з настаўнiкамi : Аб сустрэчы настаўнiкаў бел. мовы i лiт. Лiд. р-на з гарадзенцамi Д.Бiчэль-Загнетавай i А.Чобатам // Наша слова.. - . - 1998. - 2 верас.. - С.1.
- Алесь Чобат // Вікіпедыі свабоднай энцыклапедыі [Электроны рэсурс]. - 2017. – Рэжым доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Алесь_Чобат – Дата доступа: 04.07.2019.
(дзявоч. Рыжко, 12.08.1948, мяст. Баяры Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1989). Дацэнт (1991). З сям’і рабочага. Скончыла ў Гродне СШ № 14 (1966). У 1966-67 працавала лабарантам кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Гродзенскага медінстытута. У 1967-72 – студэнтка факультэта англійскай мовы Мінскага педінстытута замежных моваў. У 1972-75 была перакладчыкам у Іраку. Затым выкладала на кафедры замежных моваў Гродзенскага педінстытута (універсітэта) у 1976-96 (з 1991 – на пасадзе дацэнта). З 1996 – на кафедры англійскай мовы Гродзенскага універсітэта. Стажыравалася ў ЗША (1995). Вывучае культуралагічныя аспекты выкладання замежных моваў (друкуецца з 1980).
(9.09.1939, в. Саволеўка Гродзенскага р-на – 10.05.1998), беларускі паэт, педагог, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998). З сялянскай сям’і. Скончыў 7-годку ў в. Абухава (Гродзенскі р-н) і працаваў у Скідзельскай МТС (прыцэпшчыкам, вагаўшчыкам на камбайне, трактарыстам) у 1953-57, на Скідзельскім цукровым камбінаце (вучнем электрыка, электрыкам) у 1957-58. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе ў Скідзелі (скончыў у 1959). У 1964 скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута , працаваў настаўнікам, дырэктарам 8-годкі ў в. Ірцішкі Іўеўскага р-на (1964-67), дырэктарам СШ у в. Жамыслаўль Іўеўскага р-на (1968-69), настаўнікам (пэўны час дырэктарам вячэрняй школы) СШ у в. Чарнелі Іўеўскага р-на (1969-72), дырэктарам СШ у в. Каменка Гродзенскага р-на (1972-74). З 1974 працаваў журналістам на Гродзенскім абласным радыё. Друкаваў вершы з 1959. Сааўтар шэрагу калектыўных зборнікаў. У 1996 выдаў у Гродне кнігу лірыкі “Перазвон адліг”. Друкаваў апавяданні. Бібліяграфія
- Станкевiч, К. Адзiн дзень з Саволеўкай : Пра бел. паэта У.Шурпу (1939, в. Саволеўка Гродзен. р-на --1998, Гродна ) // Воран. газ.. - 2001. - 18 лiп.. - C. 3.
- Станкевiч, К. Талент, якi ў росквiце згас : Памяцi сябра i паэта Уладзiмiра Шурпы : [(1939- 1998, в. Саволеўка Гродзенскага раёна), жыўшага ў Гродне] // Гродзен. праўда.. - . - 1998. - 4 жн.. - С.3.
- Уладзiмiр Шурпа : [(1939г.,в.Саволеўка, Гродзен. р-н, -- 1998г., г.Гродна)] // Гродзен. праўда. - . - 1998. 12 мая. - С.3
(8.12.1934, в. Кульбакі Гродзенскага р-на – 20.05.1997), беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1975). Дацэнт (1983). З сялянскай сям’і. Скончыў у Гродне СШ № 2 (1954). Служыў у войску (1954-57). Вучыўся ў тэхнічнай вучэльні № 7 г. Гродна (1957-58). Працаваў рабочым у гархарчгандлі, грузчыкам управы гандлю БВА ў Гродне (1959-60). У 1960-65 – студэнт рускага аддзялення гістарычна-філалагічнага факультэта Гродзенскага педінстытута. Настаўнічаў у Ваўкавыскай СШ № 5 (1965-66). Вучыўся ў аспірантуры на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага педінстытута, з 1990 – на кафедры палітычнай гісторыі, з 1991 – на кафедры польскай літаратуры і культуры (польскай філалогіі), дзе чытаў гісторыю. Друкаваўся з 1969. Вывучаў сацыяльна-эканамічныя працэсы жыцця калгаснай вёсачкі Беларусі, пытанні гісторыі і культуры.
(7.11.1898, в. Дольная Свіслач Гродзенскага р-на – 1941), беларускі і рускі пісьменнік. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1934). З беднай сялянскай сям’і. Скончыў у роднай вёсцы 2-класную вучэльню. Падчас бежанства апынуўся ў Самары, дзе жылі браты. Тут скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1925 скончыў Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве. Тут жыў. Сябра Беларускага студэнцкага зямляцтва. Актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці. Уваходзіў у літаб’яднанне “Кузніца”. У чэрвені 1941 уступіў у Маскоўскае апалчэнне. Загінуў на фронце. Друкаваўся ў маскоўскіх, ленінградскіх, мінскіх выданнях. Публікаваў вершы, літаратуразнаўчыя артыкулы, пераклады з беларускай мовы. Выйшлі ў Маскве і Ленінградзе ў 1929 – 35 у яго перакладах кнігі твораў Я. Коласа, З. Бядулі, П. Галавача, Я. Нёманскага.
(27.10.1961, в. Клінчаны Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1998). З сям’і рабочага. Скончыў Падліпскую СШ Гродзенскага р-на (1978). Быў старшым піянерважатым у Капцёўскай СШ Гродзенскага р-на. У 1980-82 служыў у войску. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага універсітэта (1988). Выкладае на кафедры беларусскай мовы гэтага універсітэта (у 1990-93 вучыўся тут у аспірантуры). Друкуецца як мовазнавец з 1989. Даследуе тапаніміку гродзенскага рэгіёну.
Нарадзіўся ў вёсцы Клінчаны Гродзенскага раёна. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1988 года член Саюза мастакоў Беларусі. Прымае ўдзел у рэспубліканскіх і замежных мастацкіх выставах. Працуе ў розных відах манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (вітраж, мазаіка і т. Д.). а таксама ў станковым жывапісе. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Рэспублікі Беларусь, Германіі, Італіі.
(22.02.1955, в. Навасёлкі Гродзенскага р-на), беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1988). Дацэнт (1993). З сям’і рабочых саўгаса. У роднай вёсцы скончыў пачатковую школу, у в. Рагачы Гродзенскга р-на – 8-годку. Вучыўся ў Ваўкавыскай педагагічнай вучэльні (1970-74). Нядоўга настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Бяляны Гродзенскага р-на. Служыў у войску (1974-76). Быў старшым піянерважатым СШ у в. Польныя Багатыры Гродзенскага р-на (1976-78), СШ № 1 г. Гродна (1978-81). Затым – інструктар Гродзенскага абкама камсамола (1981-82), інструктар Ленінскага райкама КПБ Гродна (1982-84). У 1982 завочна скончыў гістфак Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 1 г. Гродна (1984-85), адказным сакратаром Гродзенскага абласнога таварыства “Веды” (1985-87). У 1987-91 і з 1994 выкладае на кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага універсітэта (у 1991-94 працаваў у навучальна-метадычным і навучальным аддзелах універсітэта). Вывучае міжнародную дзейнасць Беларусі, справы каталіцкай канфесіі Беларусі, методыку выкладання гісторыі ў ВНУ. Друкуецца з 1987. Сааўтар кніг “Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945” (Гродна, 1995), “Гісторыя Беларусі. Навучальны дапаможнік па аднайменным курсе для слухачоў дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Ч. 3. 1928-1990-я гады” (Гродна, 1998, на рус. мове). Складальнік бібліяграфічных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Бібліяграфія
- Сушчынскі, Я. У Гародні прэзентавалі кнігі па канфесійнай гісторыі / Якуб Сушчынскі ; фота // Наша слова. - 2017. — 22 лют. — С. 7.
- Ярмусік, Э. С. Даследуем невядомыя старонкі / Эдмунд Ярмусік ; запісала С.В.Марозава // Гродзенскі універсітэт. - 2007. - 30 студз.. - C.3
- [Марозава, С. В.] Змена парадыгм у даследаванні канфесійнай праблематыкі ўніверсітэцкімі гісторыкамі (1990-я гг.) / [С. В. Марозава] // Конфессиональная специфика западного региона Беларуси сквозь призму истории : науч.-исслед. работа / М-во образования Респ. Беларусь, УО "Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы" (ГрГУ им. Я. Купалы); [Э. С. Ярмусик (рук.) и др.]. - Гродно, 2015. — [Гл.] 7.5.2. — С.235—237. ББК 638
- [Марозава, С. В.] Сучасны стан даследаванняў [канфесійнай праблематыкі гісторыкамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы] (2000-я - першая палова 2010-х гг.) / [С. В. Марозава] // Конфессиональная специфика западного региона Беларуси сквозь призму истории : науч.-исслед. работа / М-во образования Респ. Беларусь, УО "Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы" (ГрГУ им. Я. Купалы); [Э. С. Ярмусик (рук.) и др.]. - Гродно, 2015. — [Гл.] 7.5.3. — С.238—249.
- Новыя кнігі па канфесійнай гісторыі Беларусі гарадзенскіх аўтараў : спецыяльны рэпартаж з Гародні / фота // Наша слова. - 2017. — 22 сак. — С. 7.
- Усошын, Я. Зьнішчэнне і уваскрасеньне беларускага Касьцёлу / Яўген Усошын // ARCHE. - 2006. - №10. - C.22-27
- Ярмусик Эдмунд Станиславович // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2016. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Ярмусик,_Эдмунд_Станиславович. – Дата доступа: 04.07.2019.
*Последнее обновление: 17.03.2022