Юбіляры верасня(2022)

Верасень

 

27 - 130  гадоў з дня нараджэння Барана (Баранава) Сяргея Восіпавіча (1892, в. Віцькі Гродзенскага раёна – 1937 ?), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны. У 1919 г. – старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне, заснавальнік і выкладчык Гродзенскай беларускай гімназіі. У 1920 г. – старшыня Грамады беларускай моладзі ў Гродне. У 1921 – 1922 гг. узначальваў аддзел Гродзеншчыны ў Беларускім таварыстве чырвонага крыжа.