4 верасня Сапоцкінская горпасялковая бібліятэка-цэнтр турызма і краязнаўства запрасіла удзельнікаў дзіцячага клуба “Пачытаем-пагуляем” на паcяджэнне “Ад малых світкаў – да вялікіх тамоў”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Пагутарылі аб рэспубліканскім свяце ў Слоніме, пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення кніг, пісьменства, даведалімя аб беларускіх асветніках: Сімяоне Полацкім, Кірыле Тураўскім, Францыске Скарыне. На пасяджэнні гучалі вершы, адгадвалісь загадкі. …
Чытаць
About: admin
Recent Posts by admin
Творчая сустрэча з пісьменнікам-земляком Алесем Чобытам.
4 верасня чытачы Скідзельскай гарадской бібліятэцы сямейнага чытання былі запрошаны на творчую сустрэчу з пісьменнікам-земляком Алесем Чобытам. Гэта сустрэча прысвечана 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Удзельнікі мерапрыемства павіншавалі Алеся Чобыта з 60-годдзем з дня нараджэння, падрыхтавалі і прачыталі вершы пісьменніка. Алесь Чобыт падзяліўся сваімі ўспамінамі, пазнаёміў чытачоў бібліятэкі з апошнімі творамі.
Чытаць
Віктарына “Гарадзеншчына – край дарагі”.
5 верасня “Краязнаўчы лекторый на калёсах” завітаў з інфармацыяй ў вёску Жукевічы. Чытачам бібліёбуса было цікава даведацца з энцыклапедычнага выдання “Гарады і вёскі Беларусі” пра гісторыю сваіх вёсак. Супрацоўнікі мабільнай бібліятэкі прэзентавалі “Кнігу памяці”, створаную бібліятэкамі Гродзенскага раёна, правялі віктарыну “Гарадзеншчына – край дарагі”, прысвечаную 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Чытаць
Дзень беларускага пісьменства
1 верасня супрацоўнікі інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела працавалі ў Слоніме на рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства. Бібліятэчны падворак быў прысвечаны 180-годдзю з дня будоўлі Аўгустоўскага канала. З прадстаўленай інфармацыі госці свята пазнаёміліся з гісторыяй Аўгустоўскага канала, экалагічным патэнцыялам канала. Маленькім жыхарам Слоніма спадабалася велабібліятэка, якая прапанавала лепшыя выданні дзіцячай літаратуры.
Чытаць
Recent Comments by admin
No comments by admin yet.
