У Квасоўской сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная хвілінка "Дала мне маці гэту мову!".🇧🇾
📕Пачалася сустрэча з загадак на беларускай мове. Затым удзельнікі прынялі ўдзел у конкурсе "Перакладчыкі", дзе яны хутка пераводзілі рускія словы на беларускі. Гэты этап дазволіў ім праверыць свае веды і адкрыць для сябе новыя факты аб мове.
📕У віктарыне "Старонкі мінулага і сучаснасці" удзельнікі пагрузіліся ў гісторыю роднай мовы, пазнаючы цікавыя факты. Конкурс "Знаўцы беларускага фальклору" прапанаваў ім фрагменты прыказак, якія трэба было сабраць у адзінае цэлае. Гэта дапамагло дзецям пазнаёміцца з народнай мудрасцю і традыцыямі.
📗На заключным этапе мерапрыемства ўдзельнікі расшыфроўвалі беларускую прыказку, дзе кожная літара была заменена лікам, адпаведным яе парадкаваму нумару ў алфавіце. Гэта спрыяла развіццю лагічнага мыслення і замацаванню ведаў алфавіту.
✅ Літаратурная хвілінка прайшла жыва і цікава, пакінуўшы ў дзяцей яркія ўражанні і жаданне працягваць вывучаць родную мову.



