У Скідзельскай гарадской бібліятэцы адбыўся бібліяквэст для падлеткаў “Скідзель. Алфавітныя прыпынкі ў горадзе спадарожніку Гродна”

Аўтар кнігі з такой назвай, бібліятэкар Тамара Мазур расказала пра тое, як пісаліся 55 вершаў пра адметнасці любімага Скідзеля, і прапанавала выбраць беларускія цукеркі з прышпіленымі да іх літарамі.

📖Па ўмовах гульні школьнікам трэба было ўявіць, што цукерка🍬 - гэта пэўная гарадская адметнасць, а прычэпленая літарка адпавядае першай літары ў назве гэтай адметнасці. І дзеці з задавальненнем згадвалі іх, а паэтка прачытала вершы.

Шаноўнымі гасцямі на мерапрыемстве былі скідзельскія краязнаўцы, якія змясцілі ў кнігу свае публіцыстычныя артыкулы пра гісторыю і славутасці Скідзеля і падзяліліся іх зместам.

No Comments Yet.

Leave a Reply