Студзень 2024

1 - 75 гадоў з дня нараджэння Пакумейкі Вячаслава Іванавіча (1949-2008, в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), беларускага педагога, хормайстра, кампазітара, заслужанага работніка культуры Беларусі. З 1972 г. – мастацкі кіраўнік і хормайстар ансамблля “Ніва” Верцялішкаўскага ЦДК. З 1985 г. працаваў дырэктарам Верцялішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

 

2 – 75 гадоў з дня нараджэння Каялы Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1949 г., г. Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. Настаўнічаў у Гродзенскім раёне. З 1990 г. працаваў у Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы.

 

11 – 55 гадоў з дня нараджэння Фраловай Людмілы Станіславаўны (нар. у 1969 г. в. Астравок Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1991 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

 

28 – 80 гадоў з дня нарджэння Бертэля Івана Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в. Квалічы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага-фізіка, педагога.