Краязнаўчы каляндар на 2024 год

У 2024 годзе спаўняецца:

185 год
з пачатку дзейнасці Аўгустоўскага канала, помніка гідратэхнічнага будаўніцтва на тэрыторыі Польшчы і Гродзенскага раёна, аб’екта воднага турызму (Гродзенскі раён і Польшча; 1839).

145 гадоў з дня нараджэння Піліпава Івана (сапр. Нялепка Язэп Піліпавіч; каля 1879, в. Парэчча Гродзенскага раёна – пасля 1920), беларускага пісьменніка, публіцыста, перакладчыка.