Базы дадзеных

База дадзеных "Чалавек-гісторыя, генерал ад краязнаўства - Козыраў Уладзімір Сяргеевіч" уключае інфармацыю пра гісторыка  Козырава Уладзіміра Сяргеевіча.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
База дадзеных “Храмы Гродзенскага раёна” уключае звесткі пра 20 храмаў. Прадстаўлены іх фота, местазнаходжанне, настаяцель, кантактныя дадзеныя і час працы,  гістарычныя звесткі.
(Інфармацыя ўзятая з сайта orthos.org)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

База дадзеных "Геалагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Гродзенскага раёна" уключае 4 помнікі: Чортава гара Парэцкая; Група валуноў Свяцкая; Ніжэйшае месца Беларусі; Геалагічны кангламерат. Прадстаўлены іх фота, месцазнаходжання, межы помніка, плошча і што забараняецца на тэрыторыі помніка.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

База дадзеных "Героі Гродзенскага раёна" змяшчае інфармацыю пра Герояў Сацыялістычнай Працы, Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза. Усяго база дадзеных змяшчае 22 героя Гродзенскага раёна, размешчаны іх фота, біяграфія і ўзнагароды.

 

 

 

 

 

 

 

 

“Кніга памяці” - гэта вынік марафона памяці “І памяць подзвігу нам кніга ажыўляе”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,  які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Дарогамі вызваліцеляў”. База дадзеных “Кніга памяці” ўключае інфармацыю аб баявых дзеяннях вызвалення горада Гродна і Гродзенскага раёна, Раціч, Верцялішак, Парэчча, Індуры, Луцкаўлянаў, Квасоўкі і Сапоцкіна, спіс спаленых вёсак і іх трагічная гісторыя, імёны, чыімі названы вуліцы Скідзеля, звесткі аб гісторыі Раціцкага сельсавету, аб гісторыі стварэння помніка воінам, якія загінулі ў в. Падліпкі, аб сацыяльна-эканамічнам развіцці ў пасляваенны перыяд Парэчча, аб дэпартацыі насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію з Квасоўкі, аб гісторыі адважнай партызанкі Вольгі Соламавай.

 

 

 

 

 

 

База дадзеных "Аздараўленне і адпачынак у Гродзенскім раёне" ўключае інфармацыю аб 16-ці турыстычных аб'ектаў. Прадстаўлены фота, адрас, тэлефоны для даведак, электронная пошта, якія прадстаўляюцца паслугі карыстальнікам.

 

 

 

 

База дадзеных "Вядомыя ўраджэнцы Гродзенскага раёна" змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную духоўную і іншыя сферы дзейнасці нашага раёна. На дадзены момант база дадзеных уяўляе даведнік кароткіх біяграфій 43-х персаналій. Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў. Абнаўленне і дапаўненне базы дадзеных адбываецца па меры паступлення новых матэрыялаў, выпраўленняў, удакладненняў. Звесткі аб персаналіях дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі.