Агульныя звесткі

Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзенскага раёна ў 2023 годзе ажыццяўлялі 18 бібліятэк - філіялаў (з іх - 2 гарадскія, 1 гарпасялковая і 15 сельскіх бібліятэк) і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела (бібліёбус). Планавыя кантрольныя паказчыкі (кнігавыдача, наведванні, чытачы) за 2023 год бібліятэкамі-філіялам выкананы.

За 2023 год паслугамі бібліятэк карысталася 10018 чытачоў (план 10000) з якіх 4961 - дзеці. Кнігавыдача склала 151067 экз. (план 149500), з якіх 43546 - дзецям. Колькасць наведванняў склала 81154 разоў (план 70463), з якіх 28061 – дзеці. Віртуальныя наведванні – 12477.

Ад агульнай кнігавыдачы выдача кніг і брашур склала 54%, перыядычных выданняў – 46%, выданняў на беларускай мове – 14 %.

Якасныя паказчыкі за 2023 год: чытальнасць – 15,1, абарачальнасць – 0,6, кнігазабяспечанасць – 26,8, наведвальнасць – 8,1.

Насельніцтва 56 аддаленых населеных пунктаў абслугоўваў бібліебус. Яго паслугамі карысталіся 1124 чалавека, выдадзена 20334 экз. выданняў. За 2023 год бібліёбусам зроблена 177 выездаў па 13 маршрутах.

Бібліятэкамі-філіяламі надавалася ўвага абслугоўванню кнігай пажылых людзей. За 2023 год паслугамі бібліятэк карысталася 1695 жыхара пажылога ўзросту. З іх 655 абслугоўваліся кнігай у хатніх умовах. Бібліятэчным абслугоўваннем было ахоплена 148 інваліда, сярод якіх 13 - інваліды па зроку. На працягу года чытачам пажылога ўзросту было выдадзена 46286 адзінкі выданняў, з якіх 11495 дастаўлена на дом.

100% бібліятэк камп'ютэрызаваны, падключаны да сеткі Інтэрнэт і маюць электронную пошту. Камп’ютэрны парк налічвае 39 машын.

Інфармацыйна-бібліятэчны аддзел мае свой уласны WEB-сайт. У аддзеле ўсталявана аўтаматызаваная бібліятэчная сістэма ALIS-WEB, якая забяспечвае камплектаванне фондаў, апрацоўку дакументаў, стварэнне і функцыянаванне электроннага каталога ў нацыянальным фармаце BELMARC. Скідзельская ГБ СЧ і Скідзельская ГБ з 2019 года вядуць абслугоўванне чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме. Пры бібліятэках працуюць 2 інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры (у Скідзельскай ГБ СЧ, Парэцкай СБ), 8 мультымедыйных цэнтраў (Скідзельскай ГБ СЧ, Скідзельскай ГБ, Сапоцкінскай ГПБ, Верцялішкаўскай СБ, Індурскай СБ, Адэльскай СБ, Квасоўскай СБ, і Абухаўскай СБ).