Тэматычная праграма з элементамі віктарыны “Па старонках гісторыі. Гарады Беларусі”

Тэматычная праграма з элементамі віктарыны

"Па старонках гісторыі. Гарады Беларусі"

16.04.2021

Зямля з блакітнымі вачамі,
Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі —
На Беларусі — хлапчукоў.
Звіняць крыніцы, як цымбалы,
Сцяжынкі свецяцца ў лясах.
Палі, узгоркі, перавалы —
Прасторны шлях, далёкі шлях!

Калі паглядзіце на карту Беларусі  - вы ўбачыце, як многа на тэрыторыі краіны гарадоў. Вялікія і не вельмі, старадаўнія і параўнальна маладыя, розныя па знешняму выгляду і характару, яны з’яўляюцца сведкамі гістарычнага развіцця беларускага краю і яго жыхароў.

16 красавіка мы пазнаёмілі вучняў школы з гэтымі сведкамі. Разам мы заглянулі ў гісторыю Беларускіх гарадоў, азнаеміліся з выявамі і гербамі старажытнасці. Расказалі дзецям паданні і вершы, звязаныя з гарадамі. А на прыканцы прайшла віктарына з некалькіх часцей. Дзеці ў гульневай форме шукалі на карце Рэспублікі гарады, у назвах якіх есць імены, жывёлы і расліны. У ходзе віктарыны мы ўспомнілі вуліцы не толькі Гародні, але і сваей маленькай мясцовасці і іншыя пытанні вырашылі нашыя удзельнікі праграмы.

Пад канец дзеці запоўнілі анкету "Самы лепшы горад на зямлі", дзе адказалі на некалькі пытанняў пра тое, што ім падабаецца і за што яны любяць сваю мясціну.

19.04.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply