21 лютага ў бібліятэках філіялах Гродзенскага раёна адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага да Дня роднай мовы супрацоўнікі інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела разам з чытачамі Скідзельскай гарадской,Азерскай,Свіслацкай, Рацічскай Путрышкаўскай, Квасоўскай, Адэльскай сельскімі бібліятэкамі прынялі удзел у акцыі «Родная мова – чытаем разам». Разам з гэтым прайшлі гучныя чытанні «Любім і ведаем родную мову», «Гучы, родная мова», «Сэрцам роднага слова краніся», «Крынічкі роднай мовы», «О, родная зямля! Мой вечны клопат і любоў мая!». Прагучаць вершы і ўрыўкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў: Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Дубоўкі, Пятра Глебкі. Да акцыі таксама дучыліся жыхары Каменнай Русоты і Прывалкі – карыстальнікі бібліёбуса.

У Сапоцкінскай горпасялковай, Луцкаўлянскай, Парэцкай, Капцёўскай, Гожскай, Верцялішкаўскай сельскіх бібліятэках прайшлі пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў «Ці ведаеш ты сваю мову?», «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла», «Беларускія пісьменнікі – дзецям», «Мова мая – жыццё маё», «На мове, сэрцу зразумелай».

24.02.2020

No Comments Yet.

Leave a Reply