Этнаграфічны турнір «Зямля Беларусі»

Этнаграфічны турнір

«Зямля Беларусі »

30.01.2021

Нам продкаў кемнасць захавала

Шмат весцяў дзіўных з быўшых год,

Хоць гэтых весцяў ўжо нямала

Ў няпамяць кінуў нам народ.

Усё ж яшчэ штось засталося

Унукам з прадзедаў жыцця…

Няхай жа гэтыя калоссі

Мінуць скаранне небыцця!

Янка Купала.

Шырока раскінуліся абсягі беларускай зямлі. Беларускі край славіцца гарадамі і вёскамі, рэкамі і азёрамі, багатымі і прыгожымі лясамі, лугамі і палеткамі. Але галоўнае багацце любой краіны – яе людзі, якія жывуць тут, ствараюць матэрыяльныя і духоўныя багацці, зберагаюць іх, каб перадаць нашчадкам.30 студзеня бібліятэкар, сумесна з дырэктарам Свіслацкага клуба, правялі этнаграфічны турнір пра Беларусь і беларусаў. Ён складаўся з некалькіх раўндаў. Дзеці падзяліліся на каманды і спаборнічалі адзін з адным за балы.І вядома ўвесь турнір праходзіў на беларускай мове, што цалкам акунула і дзяцей, і вядучых у этнаграфію нашай краіны. Нягледзячы на тое, што гэта быў турнір, у нашым мерапрыемстве перамагла дружба. І мы правялі час не толькі з карысцю, але і вельмі весела.

01.02.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply