Інфарміна ў агучаннай кніжнай выставы да дня роднай мовы «Роднаму слову гучаць»

Інфарміна ў агучаннай кніжнай выставы

да дня роднай мовы

«Роднаму слову гучаць»

19-20.02.2021

 

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Уладзімір Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

З 19 па 20 лютага ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы створана агучаная кніжная выстава. Гэтыя дні у бібліятэцы можна пачуць песні і вершы на роднай мове. Таксама, для знаемства з выставай і гісторыяй свята бібліятэкар прапануе інфарміну на тэму «Роднаму слову гучаць». Такім чынам, чытачы могуць паслухаць вершы на роднай мове не толькі з аўдыёзапісы, але і ў жівую. І канечне, кожную кнігу з выставы можна ўзяць дамоў.

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

Я.Колас 

22.02.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply