Інфармацыйнае мерапрыемства да Міжнароднага дня адмовы ад курэння прайшло ў Свіслацкім цэнтры культуры сумесна са Свіслацкай СБ 24.11.2021

Свіслацкая СБ

правяла інфармацыйнае мерапрыемства да Міжнароднага дня адмовы ад курэння

24.11.2021

24 лістапада на базе Свіслацкага цэнтра культуры прайшло інфармацыйнае мерапрыемства да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. Работнікі цэнтра культуры і бібліятэкі правялі размову з моладдзю аграгарадка аб шкодзе курэння. Са сцэны гучала малавядомая інфармацыя аб тытуні і незвычайныя факты аб курэнні. У сувязі з эпід. сітуацыяй, мы не маглі не падняць пытанне ўзаемасувязі Covid-19 і курэння. Бо дадзеныя даказваюць, што людзі, якія паляць, рызыка заражэння Covid-19 вышэй, а наступствы небяспечней, пра што мы і расказалі гледачам. Падводзячы вынікі мерапрыемства ўсім гасцям у зале, мы раздалі памяткі аб шкодзе курэння і прычынах адмовіцца ад яго прама зараз.


26.11.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply