Інтэлектуальна-пазнавальны аўкцыён ведаў «В единстве наша сила» прайшоў у Свіслацкай СБ 13.08.2021

13 жніўня ў Свіслацкай СБ павіталі эрудытаў на інтэлектуальна - пазнавальным аўкцыёне ведаў «В единстве наша сила». Сёння ім трэба было паказаць свае веды аб мінулым і сучаснасці нашай рэспублікі.

Сучасная моладзь спаборнічала ў веданні народных святаў, жывёльнага і расліннага свету, пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, гісторыі і геаграфіі нашай краіны. Некаторыя пытанні настолькі здзівілі удзельнікаў, што мы шукалі падказкі або зусім адказы ў кнігах пра мінулае Беларусі і артыкулах аб сучаснай плыні.

Незвычайным стала для нашых удзельнікаў і ўзнагароджанне, для таго, каб забраць заслужаную ўзнагароду ім трэба было разгадаць загадку, адгаданы лот і станавіўся прызам для нашых эрудытаў.

13.08.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply