Інтэлектуальная гульня “Быть здоровым – это модно, стильно и престижно” прайшла ў Свіслацкай СБ 06.08.2021

Генрых Гейн казаў «Единственная красота, которую я знаю – это здоровье». 6 жніўня ў Свіслацкай СБ прайшла інтэлектуальная гульня на тэму здароўя. Мы разабралі асноўныя складнікі здаровага ладу жыцця, да кожнага пункта быў падрыхтаваны жартоўны вершык. Пасля пазнавальнай часткі бібліятэкар правяла інтэлектуальную гульню, яна складалася з некалькіх частак. Удзельнікі прайшлі выпрабаванні на веды народных мудрасцей пра здароўе, адказвалі на пытанні віктарыны і спаборнічалі на хуткасць у адгадванні крыжаванкі «Быть здоровым». На гэтым мерапрыемстве мы не проста цікава правялі час, але і засвоілі, што здароўе - неацэннае багацце ў жыцці любога чалавека.

06.08.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply