Этнаграфічны экскурс  у гісторыю ручніка “Крылы ільяныя  – ручнікі” прайшоў у Квасоўскай СБ 26.05.2021

Этнаграфічны экскурс  у гісторыю ручніка

“Крылы ільяныя  - ручнікі”

прайшоў у Квасоўскай СБ

26.05.2021

25 мая адзначаўся Дзень беларускага ручніка.

Ручнік адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў  зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю.

Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.

Цікавасць да гэтага прадмета абумоўлена не толькі прыгажосцю яго тканага, вышыванага або плеценага дэкору, але і цеснымі сувязямі з абрадавым жыццём народа, сімволікай шматлікіх функцый. Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя этапы жыццёвага шляху чалавека.

Ручнікі разных рэгіёнаў адрозніваюцца мясцовым каларытам, формай і размяшчэннем узору, тэхнікай выканання.

26 мая ў Квасовскай СБ прайшоў этнаграфічны экскурс  у гісторыю ручніка “Крылы ільяныя  - ручнікі”, на якім бібліятэкар расказала  аб гэтым цудоўным беларускім прадмеце.

У памяшканні бібліятэкі была аформлена прыгожая выстава «Крылы ільняныя -  ручнікі», на якой былі прадстаўлены ручнікі жыхароў вёскі Квасоўка.

01.06.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply