Тэатралізаванае прадстаўленне «Незнайка в гостях у первоклашек» было праведзена бібліятэкарам Свіслацкай СБ 03.09.2021

3 верасня 2021 года працаўнікі Свіслацкага цэнтра культуры і Свіслацкай сельскай бібліятэкі наведалі навучэнцаў Свіслацкай сярэдняй школы з тэатралізаваным прадстаўленнем «Незнайка в гостях у первоклашек».

Спадарыня Навука і Захавальніца кніг разам з хлопцамі спрабавалі пераканаць непаслухмянага Нязнайку у тым, што неабходна вучыцца чытаць і пісаць. Героі прадстаўлення расказалі дзецям пра тое, што з кнігамі трэба ставіцца асцярожна і акуратна, а хлопцы падзяліліся з незнайкай як добра ў школе і што можна рабіць, а чаго рабіць нельга.

Захавальніца кніг правяла гульню, дзе хлопцы даставалі з чароўнага мяшэчка ацэнкі. У ходзе гульні высветлілася, што ўсе дрэнныя адзнакі засталіся ў мяшочку, а 9 і 10 хлопцы выцягнулі, а гэта значыць, што ўсе будуць выдатнікамі!

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу станоўчых эмоцый і дамовіліся з незнайка пайсці на рыбалку, але толькі пасля ўрокаў.

03.09.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply