Прадстаўляем Вашай увазе “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі. Крэпасці. Бажніцы”

На пярэданні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў гэтым годдзе ў старажытным горадзе Слонім Гродзенскай вобласці бібліятэкі Гродзенскага раёна атрымаюць новыя і прыгожыя кнігі для юных чытачоў, каб пабавіць свой вольны час і даведацца шмат цікавага. Спяшайцеся прачытаць, калі ласка!

Прадстаўляем Вашай увазе “Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі. Крэпасці. Бажніцы”. Аўтар тэксту іўкладальнік Яраш Малішэўскі. З маленькай прадмовы пра вялікую краіну замкаў падлеткі даведаюцца пра кнігу, прысвечаную беларускім помнікам. Насуперак усім нягодам у нас іх засталося нямала – цікавых і унікальных. Кожны з іх дэманструе свой час, эпоху, людзей, іхныя жаданні, густы, магчымасці. Нашыя помнікі – адзін з тых падмуркаў, на якіх і будуецца ўсведамленне сябе, як чалавека, што ведае свае карані.

No Comments Yet.

Leave a Reply