Патрыятычны ўрок «Когда мы едины, мы непобедимы»

Патрыятычны ўрок

«Когда мы едины, мы непобедимы»

05.05.2021

5 мая ў Квасоўскай СБ прайшоў патрыятычны ўрок «Когда мы едины, мы непобедимы» для настаўнікаў Квасоўскай ДШМ. Вялікая Айчынная вайна - гістарычная падзея, якая належыць не толькі мінуламу, але і нашаму новаму пакаленню. Вядучыя расказалі ім пра тое, што Дзень Перамогі быў і застаецца святым днём для ўсіх людзей нашай краіны. І што сёння мы сабраліся разам, каб яшчэ раз успомніць пра тыя падзеі ваенных гадоў і пра тых людзей, якія заваявалі для нас мір на зямлі. Гэта перамога ўсяго народа, які адстаяў гонар і незалежнасць сваёй Радзімы, і значыць частка біяграфіі кожнага з нас. Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашай радзімы, але толькі разам змаглі перамагчы ворага ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 года. Мы павінны ведаць, што народнае адзінства павінна існаваць не толькі ў цяжкія часы для нашай радзімы - адзінства павінна існаваць заўсёды!

07.05.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply