Пасяджэнне “Хозяйка в доме – экономия и бережливость” прайшло ў Луцкаўлянскай сельскай бібліятэцы

22 жніўня ў Луцкаўлянскай сельскай бібліятэцы - інфармацыйна-экалагічным цэнтры хлопцы дзіцячага клуба «Лесовичок» сабраліся на пасяджэнне пад назвай "Хозяйка в доме - экономия и бережливость". Усе ведаюць, як важная ў наш час эканомія і беражлівасць. Бо не прыбыткам людзі багацеюць, а выдаткам. І расходаваць трэба эканомна, таму што мы павінны клапаціцца не толькі пра сябе, пра сваё жыццё, але і пра будучыя пакаленні, якія будуць жыць на нашай Зямлі. Хлопцы па жэрабі выбіралі сектара з заданнямі. Пасля праходжання кожнага сектара праводзілася «Минутка бережливости», у рамках якой мы абмяркоўвалі пытанні беражлівасці.

   

22.08.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply